146

Да VII часткі:

1. Чаму сяброўства Насцечкі з дзяўчаткамі з яе класа можна назваць сапраўдным?

Дзяўчата шчыра сябравалі. Яны не толькі разам гулялі, але і дапамагалі адзін аднаму. Калі ў школе даведаліся, што Насцечкін дзядуля захварэў, і акрамя ўнучкі ў яго нікога няма, то дзяўчата адразу прыйшлі праведаць сяброўку і дапамагчы.

2. Што адчуваў Серж у кватэры Закрэўскіх? Падмацуйце адказ рад - камі з тэксту твора.

Спачатку Серж только зпад ілба паглядаў то на Закрэўскага, то на дзяўчынак. У той момант ён праклінаў сябе за тое, што прыйшоў сюды. Калі хлопца запрасілі гуляць з дзяўчынкамі, ён зразумеў, што праз крыўды, якія дачыніў ім, не можа проста падысці і гуляць з імі.

У адносінах да старога Закрэўскага яго пачуцці мяняліся. Аўтар апісвае іх наступным чынам: Стары чалавек здаваўся яму цяпер нейкім магутным веліканам, перад якім ён, з усімі сваімі ганарыстымі капрызамі, нічога не варты. Ён так сябе адчуваў, быццам лепш было б яму ў гэтыя мінуты праваліцца скрозь зямлю.

3. Раскажыце пра сустрэчу Закрэўскага, Сержавага бацькі і маці Насцечкі пасля доўгіх гадоў разлукі. Што адчуваў кожны з дарослых?

Сержаў бацька, як і сам Закрэўскі, вельмі доўга чакаў сустрэчы. Яго перапаўнілі пачуцці хвалявання і радасці. Калі яны сустрэліся, то моцна абняліся. Насціна маці калі пазнала Закрэўскага, спачатку пачырванела, потым пабялела ад хвалявання, а потым ціха заплакала.

4. Знайдзіце ў тэксце і перачытайце словы маці Насцечкі пра дружбу. Чаму, на вашу думку, чалавеку нельга жыць без дружбы, чаму трэба берагчы сяброў?

Насціна маці сказала, што дружба - вялікая сіла. Гэта праўда таму, што сапраўдныя сябры заўсёды поруч – і ў бядзе, і ў радасці. Менавіта таму, калі побач ёсць сапраўдныя сябры, трэба шанаваць іх і берагчы.

Да ўсёй аповесці:

1. Што новага вы даведаліся з твора пра чалавечыя характары і ўзаемаадносіны? Хто з герояў выклікаў у вас павагу і сімпатыі?

Гэты твор наглядна дэманструе, што сапраўдную дружбу можна пранесці амаль празусё жыццё, нават калі доўга не бачыць дарагога чалавека. Серж паўстае чалавекам, які не ведае, што такое дружба, не паважае нікога, акрамя сябе. Павагу і сімпатыя выклікае Насцечка і Закрэўскі амаль з першых радкоў тэксту.

2. Чаму, на вашу думку, пісьменнік назваў сваю аповесць «Насцечка», а не, напрыклад, «Насцечка і Серж» або як-небудзь інакш?

Твор мае такую назву менавіта таму, што дзяўчынка паўстае вясёлай, адкрытай, добрай, негледзячы на ўсе жыццёвыя перашкоды. Яе характар, паводзіны, імкненне шанаваць родных і блізкіх захапляе аўтара.

3. Падбярыце назвы да кожнай часткі твора. Прыгадайце эпізоды, дзе найбольш поўна і ярка раскрываюцца характары Насцечкі, Закрэўскага, Сержа, яго бацькоў.

1-я частка – знаёмства з героямі. У гэтай частцы апісанне Насці паказвае яе характар. Серж найбольш ярка праяўляецца ў сцэне з дзяўчынкамі і праз дыялог з Закрэўскім. Сам Закрэўскі паўстае найбольш адметна, калі абараняе дзяўчынак, калі дапамагае рушыць з месца возу.

2-я частка – выпадак на ўроку. У гэтай частцы рысы характару Сержа праявіліся праз паводзіны на ўроку. Насця – гэта смелая дзяўчынка, якая не пабаялася супроцьстаяць Сержу. Закрэўскі апісваецца, як справядлівы чалавек, які не змог прайсці міма нясправядлівасці.

3-я частка – непавага Сержа. Менавіта ў гэтай частцы раскрываецца дрэнная натура хлопца, які зрабіў дзірку ў Насціным цвіку, а таксама рассыпаў яе гарох. Насця – клапатлівая, адказная дзяўчынка, якая не толькі добра вучыцца, але і даглядае за хворым дзедам.

4-я частка – бацькаў расказ.

5-я частка – смелы і шчыры Закрэўскі.

6-я частка – доўгачакая сустрэча.

7-я частка – дружба – вялікая справа.

4. Падрыхтуйце вуснае выказванне пра аднаго з герояў аповесці (апішыце яго знешні выгляд, манеру трымацца, паводзіны, узаемаадносіны з аднакласнікамі, настаўніцай, бацькамі, старым Закрэўскім; выкажыце таксама свае адносіны да героя).

Насцечка – гадоўня гераіня твора. Яна вясёлая, хуткая, вельмі добрая дзяўчынка. Яна нядаўня з’явілася ў школе, але ўжо знаўшла сапраўдных сябровак. Яна старана вучыцца ў школе. З Закрэўскім – сваім дзедам у яе вельмі добрыя і шчырыя адносіны. Яна даглядала за ім, як умела, калі ён захварэў. Яны сапраўдныя сябры.

5. Ці не страціла аповесць сваёй надзённасці, актуальнасці ў наш час? Магчыма, і сёння нехта нагадаў вам герояў Кузьмы Чорнага. Падзяліцеся сваімі думкамі.

Менавіта сёння гэты твор вельмі актуальны таму, што людзі развучылісь шанаваць сапраўдную дружбу. Такі Серж ёсць амаль у кожным класе.

6. Уявіце, што вам прапанавалі паразважаць, як маглі скласціся лёсы Насцечкі і Сержа праз дзесяць гадоў. Якія жыц цёвыя пуцявіны вы выбралі б для герояў аповесці? Паразважайце, якім чалавекам мог бы стаць Серж з цягам часу.

Мне здаеццца, што Серж атрымаў жыццёвы ўрок, які змог выкарыстаць сабе на корсць. Ён змог знайсці сапраўдных сябраў. Серж стаў архітэктарам. Насцечка вырасла і пайшла вучыцца на настаўніцу таксама, як бацькі.

7. Разгадайце рэбус, выканайце заданне па тэме.

Насцечка.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_6, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!