144

Да I часткі:

1. Якім паказвае Кузьма Чорны старога чалавека, што нядаўна з’я віўся ў горадзе? Апішыце яго знешні выгляд.

Гэта быў высокі чалавек, які заўсёды павольна хадзіў па вуліцы. Ён быў апрануты ў цёмнае, ношанае паліто. Здавалася, што яно кароткае на яго. У яго была сівая, нізка і роўна стрыжаная барада. З-пад шапкі каля віскоў выбіваліся такія ж сівыя валасы. У чалавека быў высокі лоб, арліны нос, і ясныя вочы. Аўтар паказвае яго гордым і мудрым.

2. Патлумачце словы, выказаныя аўтарам пра Закрэўскага: Здавалася, што гэты чалавек добра ведае, чаго ён сам варты на свеце.

Гэтыя словы азначаюць, што чалавек адчувае сваю вартасць. Ён дастойна сябе паводзіць, трымаецца заўсёды роўна, дастойна. Гэта не могуць не памячаць людзі навокал.

3. Якое ўражанне зрабіў на вас Серж пры першым знаёмстве з ім? Пракаменціруйце яго паводзіны з дзяўчаткамі.

Серж адштурхвае ад сябе сваімі паводзінамі. Ён ужо дарослы хлопец, які здзекваўся над дзяўчынкамі. Хлопец не дазваляў ім ісці, гуляць, крыўдзіў, штурхаў, біў. Сустрэча з дзяўчынкамі скончылася вельмі дрэнна. Серж штурхнуў самую маленькую дзўчынку так, што яна ўпала на зямлю і пабіла твар да крыві. Яна вельмі плакала, ёй было боляча. Ён нікога не шкадаваў нікога, крыўдзіў нават тых, хто малодшы і слабейшы за яго. На працягу ўсяго твора першае пачуццё непрыязні толькі ўмацоўваецца.

4. Як аўтар характарызуе Сержа? Адказ падмацуйце радкамі з тэксту.

Аўтар апісвае Сержа высокім хлапчуком. На першы погляд здавалася, што яму гадоў 14. Ён быў добра апрануты, усё на ім ладна і добря сядзіць. Серж быў абуты ў высокія боцікі з бліскучымі халяўкамі, на паліто мехавы каўнер. Ён увесь час скакаў, не мог ні мінуты пастаяць на адным месцы. Аўтар апісвае яго, як саманадзейнага, самалюбівага хлапчука, які ставіў сябы вышэй за інўшых. Калі ён даваў дзяўчынцы пстрычку, ён самасцвярджаўся. Гэты момант апісаны наступным чынам: І ў гэты момант у вачах яго свяцілася гэтулькі самазадавальнення, гэтулькі ўцехі з самога сябе, што здавалася, — гэты маладзенькі францік зараз заплюе вочы ўсяму свету.

5. Што можна сказаць пра адносіны Сержа да старога чалавека?

Серж зневажальна адносіўся да старого чалавека. На яго заўвагі адказваў з непавагай. Потым зоўсім назваў яго старым чортам, ад чаго ў старога чалавека нават слёзы на вачах з’явіліся.

6. Як Закрэўскі ацэньваў паводзіны і ўчынкі Сержа?

Закрэўскі называе яго хуліганам за яго паводзіны і ўчынкі.

7. Для чаго Сержу спатрэбілася ведаць, дзе жыве стары чалавек?

Серж не мог перажыць таго, што хтосьці мог яго прыстыдзіць, ды яшчэ і на вачах іншых людзей. Менавіта таму ён крочыў за Закрэўскім, каб адпомсціць яму. Ён яшчэ не прыдумаў, як, але ведаў, што вярнецца сюды.

Да II часткі:

1. Знайдзіце ў тэксце апісанне знешнасці Насцечкі. Ці магчыма праз гэта апісанне (партрэт) дзяўчынкі скласці ўяўленне пра яе характар?

Насця Закрэўская была вельмі шпаркай, вясёлай вучаніцай пятага класа. Аўтар апісвае яе, як рухавую, бойкую, белатварую дзяўчынку. У яе былі густыя валася, якія ладна ляжалі пад грабянцом. На першы погляд яна нічым не адрознівалася ад іншых дзяцей. Яна любіла бегаць на вялікім перапынку, любіла слухаць расказы, гуляць у гульні. У Насці быў вельмі звонкі смех і яна вельмі добра вучылася. З гэтага апісання можна сказаць, што дзяўчынка была дабрадушная, дружалюбная, адказная.

2. Прыгадайце паводзіны Сержа на ўроку. Якой была рэакцыя аднакласнікаў і настаўніцы на гэты выпадак? Ці згодны вы з аўтарскай ацэнкай хлопчыка: У Сержа была такая натура, што ён прывык лічыць сябе лепшым і разумнейшым за ўсіх на свеце? Абгрунтуйце сваю думку.

Менавіта так, Серж і сапраўды прывык лічыць сябе самым лепшым. Гэта падкрэсліваюць яго паводзіны. На ўроку ён увесь час выкрыкваў. Серж крычаў, што ён правільна зрабіў, а Насця няправільно. Ён выйдзе і зробіць так, як трэба. Серж перабіваў нават настаўніцу, якая зупыняла яго. Сваімі паводзінамі ён зневажаў і сваіх таварышаў, і настаўніцу, і Насцю. Ён многа раз крычаў, што яна не зробіць заданне.

Продолжение на следующей странице

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_6, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!