103

1. Каго можна назваць сябрам, прыяцелем, таварышам?

Сябар – гэта той чалавек, які заўсёды гатовы дапамагчы, негледзячы ні на якія абставіны. Сябар нічога не папросіць узамен на дапамогу. Сапраўднаму сябру можна ўсё расказаць, ён дасць параду ад чыстага сэрца.

2. Прыгадайце вядомыя вам прыказкі пра сяброўства.

Дружба мацней за каменныя сцены.
Чалавек без сябра што ежа без солі.
Прыяцеля за грошы не купіш.
Прыяцеля пазнаеш у няшчасці.
Шукай сабе сябра ў бядзе.
Не май сто рублёў, а май сто сяброў.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_6, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!