101

3. Вызначце сродкі мастацкай выразнасці мовы, якія дапамагаюць пісьменніку перадаць прыгажосць воблакаў і неба.

Твор напоўнены рознымі сродкамі мастацкай выразнасці мовы:
• параўнанне;
Аўтар параўноўвае воблакі з ганцамі, якія шпарка мчаць па небе.
• гіпербала;
Аўтар кажа, што воблакі ўпрыгожваюць неба, апранаююць яго. 
• метафара;
У творы воблака з’яўляецца ў абліччы слана – вялізнае і з хобатам. У яго нават былі вочы і ногі.

4. Паразважайце, чаму воблакі — гэта мары маленства, мары аб пазнанні нязведанага. Калі вам даводзілася бачыць незвычайныя воблакі, апішыце іх, звярніце ўвагу на дэталі, раскажыце пра свае адчуванні ад найпрыгажэйшых у свеце воблакаў.

У творы воблакі разглядаюцца, як мары маленства, мары ўсяго нязведанага таму, што менавіта праз воблакі на небе аўтар назіраў тое, чаго ніколі не бачыў у сапраўднаму жыцці. Напрыклад, стромкія кручы вялізных гор, храбты, ланцуг з гор, сапраўднага слана. Разам з тым аўтар расказвае, як воблакі на небе малявалі важныя сражэнні нашых з ворагамі, пушкі, тачанкі з кулямётамі і моцныя асілкі.

У жыцці амаль кожнага чалавека быў час, калі ён назіраў за воблакамі, якія малявалі цудоўныя карціны. У маім жыцці таксама быў такі момант. Аблокі на небе маляваліся, як цудоўны вожык, зайчык, або ўяўлялася лісіца з вялізным пушыстым хвастом. Гэта было цудоўна, такія воблакі захоплівалі ўвагу, застаўлялі крочыць за імі, амаль не дыхаючы.

5. Пракаменціруйце наступныя радкі: Воблакі, як само жыццё. Жыццё цячэ — хмаркі бягуць. То бываюць цёмнымі, то яснымі. То спакойнымі, то неспакойнымі... Не налюбуешся на іх, як на само жыццё.

Аўтар параўноўвае хмаркі з жыццём таму, што у сапраўдным жыцці таксама бываюць розныя моманты. Яно таксама хутка бяжыць, у ім тако ж бываюць светлыя і цёмныя рысы. Хмаркі, якія бягуць імкліва некуды, нагадваюць людзей. Яны таксама заўсёды некуды спяшаць, мітусяцца.

6. У апавяданні ёсць сказы са шматкроп’ем. Чаму аўтар час ад часу «замаўкае»? Паспрабуйце развіць думкі пісьменніка, прадоўжыць іх.

Шматкроп’е сімвалізуе мноства думак, якія ў момант напісання твора ўзнікалі ў аўтара. Напрыклад, шматкроп’е ў канцы першага сказа. Можна ўявіць, што аўтар прыгадвае ўсю прыгажосць воблакаў, за якімі давялося назіраць яму. Потым шматкроп’е можна сустрэць у радках, дзе аўтар прыгадвае, што матухна-зямля стрымливае яго, каб не паляцець у бяздонныя нябесныя хвалі. Мабыць менавіта шматкроп’е выражае думкі аўтара, яго мары аб тым, як цудоўна было б апынуцца на прасторах гэтых шматлікіх аблокаў. Гэты знак прыпынку сімвалізуе мноства думак і разважанняў, якія перапаўняюць аўтара.

7. Разгледзьце рэпрадукцыі карцін Уладзіміра Масленікава «Воблачны дзень» і Паўла Масленікава «Поўдзень». На мастацкіх палотнах — летні дзень. Звярніце ўвагу на кампазіцыю карцін, на колеры і іх спалучэнні пры стварэнні вобразаў кожным з мастакоў. Параўнайце пейзажы з літаратурным апісаннем поўдня (у пачатку твора). Якая са згаданых карцін больш сугучная з літаратурным творам? Выкажыце свае меркаванні.

У абодзвух карцінах перавагаюць жоўта – зялёныя колеры. І адзін, і другі аўтар карцін вялікую ўвагу надаюць воблакам з неба. Разам з колерамі восені можна ўбачыць многа белага, галубога колеру. Са згаданых карцін больш сугучная з літаратурным творам карціна “Поўдзень” таму, што ў творы апісваецца пагорак, на якім ляжыць аўтар і сонечны дзень, спёка. Усё гэта адлюстрована менавіта на гэтай карціне.

8. Раскажыце, якімі ўяўляюцца вам аблокі ў розныя поры года, надвор’е, час сутак. Выпішыце з «воблака слоў» эпітэты, што найбольш дакладна пе - радаюць зменлівасць, хараство, непаўторнасць абло каў. Падрыхтуйце пра іх кароценькую замалёўку.

Аблокі зімой выглядаюць шэрымі, нізкімі, здаецца, што яны амаль стаяць на месцы. З надыходам вясны – гэта галубыя хмаркі, якія бягуць адна за адной, чапляючы белыя воблачкі. Часам яны збіраюцца ў вялікія, цёмныя хмары, і тады надыходзіць навальніца. Летам неба засцілаюць блакітныя, чыстыя воблачкі. Восенню часта можно ўбачыць хуткія хмаркі невялікага размеру, а таксама вялікія, шэрыя воблакі,  нават чорныя хмары.
Зменлівасць, харатво, непаўторнасць аблокаў падкрэсліваюць словы: кучаравае, свінцовае, недасяжнае, сіняе, залацістае. 

9. Разгадайце рэбус, выканайце задан не па тэме.

Грамовіч.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_6, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!