95

1. Вызначце агульную настраёвасць верша. Якія эмоцыі і пачуцці (замілаванне, хваляванне, здзіўленне, трывогу, лёгкі смутак, шкадаванне, ціхі роздум, стоенае захапленне) выклікаў гэты твор?

Верш мае трывожны настрой. Ён распавядае пра пажар, які зрабіла восень. На пачатку ён выклікае хваляванне і трывогу, потым прымушае ўяўляць прыгажэйшыя воскеьскія пейзажы, якія ахоплены восеньскім пажарам.

2. Якой паўстае восень ва ўяўленні паэта? Прыгадайце карціны або дэталі паэтычнага пейзажу, што вас уразілі, запомніліся вам. Падрыхтуйце калектыўны кадраплан верша.

Восень паўстае ў вершы чарадзейкай, якая нарабіла пажар, і даселе не можа яго патушыць. Менавіта таму яна ходзіць ад краю да краю і палівае ўсё ліўнямі. Калі чытаеш верш, адразу паўстаюць перад вачыма дрэвы, лясы, а таксама рабінавы гай, які пацалавала восень.

3. Пракаменціруйце паэтычныя радкі: І па сённяшні дзень восень жару не можа // Пагасіць на зямлі, ходзіць з краю у край. Пры дапамозе якога мастацкага прыёму створаны вобраз восені?

Вобраз восені створаны пры дапамозе адухаўлення.

4. Знайдзіце ў вершы іншыя мастацкія тропы — эпітэты і метафары, вызначце іх ролю ў стварэнні паэтычнага малюнка.

Эпітэт – пашчэрблены месяц; 
Адухаўленне – восень сграбла вецце і падпаліла касцёр, восень не можа касцёр пагасіць; 
Метафара – разліваўся агонь.
Мастацкія сродкі мовы дапамагаюць аўтару скласці партрэт восені, зрабіць яго яркім, выразным. За дапамогай мастацкіх сродкаў аўтар задае настрой твору.

5. Услухайцеся ў гучанне верша. Ці можна пакласці яго на музыку? Якая мелодыя, на вашу думку, адпавядае гэтаму твору? Вызначце характар яе гучання, тэмп, сілу гуку.

На верш можна паклласці музыку. Чамусьці здаецца, што гэта гучная, рытмічная мелодыя, якая перадае невялікую трывожнасць на пачатку верша.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_6, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!