86

Стр. 86-87

1. Ці згодны вы з тым, што верш «Уцякала зіма ад вясны...» нагадвае казачную гісторыю? Што падалося вам незвычайным?

Верш сапраўды нагадвае казачную гісторыю. Таму што вобразы зімы, вясны, лёду, бяроз-бяглянак ажываюць. Зразумела, што зіма ўцякала, а вясна даганяла ў пераносным значэнні. Так жа, як і лёд, які “затрэскаў, закрэктаў, заныў, здрадзіў” не ў прамым значэнні. З дапамогай гэтага ажыўлення чытачу і падаецца верш казачным, незвычайным.

2. З дапамогай якіх сродкаў мастацкай выразнасці мовы паэт стварае вобразы зімы і вясны?

У вершы ёсць прыём увасаблення – перанясенне ўласцівасцей жывых істот на прадмет, абстрактныя паняцці і г.д. Зіма уцякае, вясна даганяе. Яны быццам бы людзі, вобразы ажываюць. Што датычыцца эпітэтаў, то аўтар іх непасрэдна для вобразаў зімы і вясны не ўжывае, але выкарыстоўвае для іншых вобразаў: кусты вербалозаў рагатыя, звон крыгалому, ніцыя плечы (тут жа і пераноснае значэнне), лужа блакіту і інш. То бок вобразы вясны і зіма аўтар раскрывае праз другарадныя, іншыя вобразы. У вершы, акрамя эпітэтаў, пераважаюць метафары (ламачча затлела, звон крыгалому ачах і інш.) і іх разнавіднасць увасабленне. 

3. Каго, на ваш погляд, нагадвае лёд, які затрэскаў, закрэктаў, заныў? Як вы думаеце, з якой мэтай аўтар пры абмалёўцы прыроды выкарыстоў вае шмат дзеясловаў?

Такі лёд нагадвае знямоглага чалавека, у якога больш няма моцы супраціўляцца. Аўтар у вершы выкарыстоўвае шмат дзеясловаў з мэтай паказаць актыўнасць дзеянняў, рух, той самы пабег зімы. Таму што калі б у вершы пераважалі, напрыклад, назоўнікі і прыметнікі, то атрымалася б “застылая” карціна, у якой прырода замерла.

4. Назавіце самыя яркія вобразы, якія вам спадабаліся. Чаму без іх верш страціў бы сваю прывабнасць і хараство?

Вобраз лёду і яго апісанне з дапамогай дзеясловаў, што паказвае знямогласць зімы, немагчымасць больш упарціцца. Вобраз бяроз-баглянак, якія пасля сканчэння звону крыгалому шукаюць брод, тут жа і вобраз буслянят – сімвал вясны. Вобраз зайца, якому на хвост наступіла вясна. Без вобразаў бяроз і зайцаў не атрымалася б гэтага саперніцтва зімы і вясны, усе гэтыя вобразы важныя для раскрыцця карціны “пабегу”.

5. Услухайцеся ў гучанне верша. Ці можна яго пакласці на музыку? Якой можа быць гэта музыка?

Я лічу, што на музыку пакласці можна любы паэтычны твор. Для верша “Уцякала зіма ад вясны” пасавала б музыка з даволі спакойным рытмам, але у месцах згадак пабегу, у месцах, дзе пераважаюць дзеясловы музыка павінна была б паскарацца, каб стварыць уражанне актыўнага дзеяння.

7. Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Мікалая Ліханенкі «Сакавік». Які настрой перадае мастацкае палатно? Якая колеравая гама пераважае? Прааналізуйце кампазіцыю карціны. Што, на вашу думку, агульнае ва ўспрыманні ранняй вясны паэтам і мастаком? Якія радкі з верша Рыгора Барадуліна «Уцякала зіма ад вясны...» на йбольш падыходзяць у якасці назвы да гэтай мастацкай карціны: а) «Здра дзіў лёд — і вада на прасторы»; б) «А вясна даганяла зіму...»; в) «Толькі звон крыгалому ачах...»?

Найбольш падыходзяць радкі “А вясна даганяла зіму…”, хоць і астатнія варыянты маюць месца быць. Я абраў гэтыя радкі таму, што пры праглядзе карціны ўзнікае ўражанне непазбежнасці надыходу вясны, як бы зіма не ўпарцілася. Агульная ў карціны і верша тэма, але яе раскрыццё рознае. У Р. Барадуліна гэта актыўны працэс, а на карціне М. Ліханенкі няма хуткасці, рухавасці праз адсутнасць жывёл, якія ў вершы ёсць. У вершы ўсё адбываецца хутка, а на карціне павольна, але ўпэўнена. Колеравую гаму назваць яркай нельга, таму што зіма яшчэ не адступіла цалкам. Таму і настрой карціна перадае не вельмі вясёлы, хоць і прырода аднаўляецца пасля сну. На першым плане адлюстраваны невялічкі ручаёк, ля якога стаяць бярозы, а ўдалечыні лясы. Прычым калі б не рачулка, то цалкам верагодна было б прыняць адлюстраванае за вельмі познюю восень.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_6, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!