83

ПРА МЕТАФАРУ

1. Што такое метафара? Чым яна адрозніваецца ад параўнання?

Метафара – мастацкі троп, для якога характэрна перанясенне ўласцівасцей адной з’явы на другую, чымсьці падобную на яе. У адрозненні ад параўнання як тропа, у метафары сам працэс параўнання схаваны, няма відавочнага адказу на пытанне: што з чым супастаўляецца. Метафара вельмі кароткая, але ёмістая; яе нельга пераказаць, яна робіць мову больш яркай, вобразнай – усё гэта мы не можам сказаць пра звычайнае параўнанне, якое больш празаічнае.

2. Адшукайце метафары ў творы Паўлюка Труса «Падаюць сняжын кі...» і паспрабуйце растлумачыць іх мастацкую ролю.

Метафары:

“Дацвілі пялёсткі нечае тугі” – настрой верша аўтар задае сумны, маркотны, тужліва-разважны. Замест таго, каб сказаць прама пра нечую тугу, аўтар абагульняе і стварае вобраз пялёсткаў, ціценне якіх увасябляе развіццё тугі.

“Адхінае вечар тонкія мярэжы” – дзённы туман знікае, бо наступае вечар; але аўтар ажыўляе яго, і атрымоўваецца, быццам бы сам вечар забраў гэтую смугу, а не яна сама знікла. Нешта таемнае ёсць у гэтым вобразе жывога вечара.

“На акне альвасы дагарэлі ў сне” – аўтар працягвае ствараць вячэрнюю, тужлівую атмасферу, але праз наступныя дзве метафары паказвае абсалютную процілегласць гэтаму стану.

“А ў душы квяцістасць і такая свежасць” 

“І з вачэй усмешкі сыплюцца на снег” – унутраны, душэўны стан аўтар паказвае праз апошні дзве метафары, якія ўжо не веюць сумам; душа – як сад, у якім няма вечара, у якім свежа і цвітуць кветкі.

У адрозненні ад звычайных параўнанняў, метафары як бы пераносяць нас у той вобразны мастацкі свет, які стварыў аўтар. Дзякуючы ім, наш уласны душэўны стан, настрой прасякваецца пачуццямі, апісанымі ў вершы; мы ўваходзім у непаўторны і своеасаблівы паэтычны свет.

3. Якія яшчэ тропы вы ведаеце? Прывядзіце іх прыклады з мастацкіх тэкстаў.

Акрамя метафар, мы ведаем эпітэты, параўнанні, увасабленні.

У гэтым жа вершы:

Эпітэты: “тонкія мярэжы”.

Параўнанні: “сняжынкі – дыяменты-росы”.

Увасабленні (разнавіднасць метафар): “Расчасалі вішні шоўкавыя косы”, “І ўранілі долу снегавы вянок”.

У творы “Зямля” З. Бядулі:

Эпітэты: “бязмерны абшар зямлі”, “зялёная вясна”, “залатое лета”.

Увасабленні: “Усіх ты нас родзіш” (маецца на ўвазе Зямля).

У творы “Радзіма мая дарагая…” А. Бачылы:

Эпітэты: “шчырая сыноўняя любоў”, “мірнае неба”.

Увасабленні: “Радзіма мая дарагая, красуйся і ў шчасці жыві”.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_6, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!