68

5. Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Вік тара Барабанцава «На Купалле». Вызначце, які настрой на ёй перададзены. Якія сродкі мастацкай выразнасці мовы дапамагаюць аўтару карціны раскрыць сутнасць народнага свята? Звярніце ўвагу на постаці дзяўчат і хлопцаў, дэталі карціны, яе палітру, святочную сімволіку.

Карціна ўяўляецца светлай, істачае агонь, яркія іскаркі, таямнічую сілу свята. Уся карціна нібыта асвечана таямнічым купальскім агнём. На карціне мужчыны і жанчыны святкуюць Купалле. Мужчыны трымаюць у руках паходні. Жанчыны апрануты ў белую вопратку і з вянкамі на галаве. Усе яны спяваюць песні, усміхаюцца адзін аднаму. Сімваламі свята аўтар лічыць вогнішча, травы, вянкі, карагод, залацісты вогненны колер.

6. Прачытайце артыкул «Папараць-кветка», разгадайце рэбус.

Купалле.

А ў суботу проці нядзелі...

1. Назавіце выразныя прыкметы вясельнай песні.

Выразнымі прыкметамі вясельнага вершу можна назваць размову дачкі з маці, яе турботы, перажыванні. У разгадцы сна маці прыводзіць параўнанні, якія апісваюць і жаніха, і сватоў. Праз гэтыя параўнанні маці малюе дачцэ вобраз будучага жыцця.

2. Што, паводле твора, хвалюе дзяўчыну? Вызначце ролю эпітэтаў, параўнанняў, перавелічэнняў у абмалёўцы вобразаў.

Паводле твора дзяўчыну хвалюе тлумачэнне сна. Яна намагаееца разгадаць з дапамогай маці, аб чым распавядае карціна, якая намалявалася ў сне. Для абмалявання вобразаў аўтар выкарастоўвае мноства сродкаў – эпітэты, параўнанні, перавялічэнні. Менавіта праз іх ён паказвае жаночы лёс, як вяселле паўплывае на далейшае жыццё, якім яно будзе.

3. Якім паказаны ў песні хлопец — жаніх дзяўчыны?

У песні жаніх паказаны ясным сокалам – маладым, статным, хуткім, прыткім.

4. Што вы можаце сказаць пра вобраз маці нявесты ў песні? Якім ёй уяўляецца далейшы лёс дачушкі?

Маці дзяўчыны вельмі перажывае за дачку, любіць яе і шануе. Аб тым гаворыць тое, як яна звяртаецца да яе – дачушка Ганулька. Далейшае жыццё, якое намалявала маці дачцы праз тлумачэнне сну не вельмі радужнае. Бочачка віна, якая паўстала ў сне разам з жаніхом – гэта слёзы, якія дзяўчыне прыдзецца праліць у шлюбе. Вяночак – гэта залаты замочак, за якім закрыюць дзяўчыну пасля шлюбу.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_6, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!