30

5. Што меў на ўвазе Юсуфі, калі сцвярджаў: лепшая спадчына — сумленная песня? Якую спадчыну, на яго погляд, пакіне пасля сябе хан? Пракаменціруйце словы паэта.

Юсуфі меў на ўвазе, што жыццё чалавечае кароткае. Важна, што пакіне ён пасля сябе на зямлі. На яго думку хана будуць праклінаць усе за тое, што знішчыў цэлы народ, за тое, што праліў столькі крові.

6. Хан Бату лічыў, што народ — гэта статак, у якім кожная жывёла думае толькі аб тым, каб есці другіх і не быць з’едзенай. Выкажыце свае адносіны да гэтых слоў. У якасці аргументаў зачытайце радкі з твора.

Хан лічыў людзей статкам таму, што прывык усіх трымаць у страхе, наводзіць жах. Ён лічыў, што ні адзін чалавек не паспрабуе дапамагчы іншаму, калі будзе адчуваць страх за сваё жыццё. На самай справе такія людзі ёсць, якія турбуюцца толькі пра сябе, але іх менш за тых, у каго страх за зымлю, за свой народ больш за ўсё на свеце.

7. Як вы разумееце прыгаданую Юсуфі прыказку: Дзіцёнак нараджаецца ад мацеры, а памірае за народ?

Сэнс гэтага выказвання ў тым, што кожнаму чалавеку жыццё дае маці, і калі Радзіма або народ патрабуе, ён аддае сваё жыццё зарады іх.

8. Чаму старац пагарджаў смерцю? Як трымаўся ён у апошнія хвіліны жыцця? Прачытайце яго словы, звернутыя да маці-зямлі. Як гэта малітва характарызуе пустэльніка? Чаму нават варожы нукер назваў старога святым?

Старац радаваўся таму, што ўратаваў жыццё столькім людзям. Ён гаварыў, што большага шчасця і пакуты не было і не будзе. Ён ганарыўся тым, што яго жыццё прайшло не дарма. Старац паўтараў, як малітву словы: Шчасця дай, маці-зямля, дзеткам сваім... Дай ім улетку цёплых дажджоў, увосень — сонца, утульнага снегу зімоюі кахання і працы вясной. Літасцівай будзь да яе воінаў, зрабі светлымі хаты і жыццё іх. Скамянеўшаму ад гора, дай мне каменем скончыць свой век. Ён звяртаўся да роднай зямлі, прасіў шчасця.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_6, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!