32. Дзяржаўны герб нашай краіны
1. Апішыце Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь па наступным плане.
1) Зялёны колер абрысаў тэрыторыі Рэспублікі Беларусь сведчыць пра зялёны колер тэрыторыі нашай Радзімы, які ўпершыню ўбачылі з космасу беларускія касманаўты.
2) Яднанне Зямлі і Сонца з'яўляецца знакам жыцця.
3) Зорка на гербе азначае бяспеку і мужнасць, а таксама прысутнасць зоркі паказвае на гатоўнасць кожнага жыхара абараніць сваю Радзіму.
4) Вянок са спелых каласоў жыта, пераплецены кветкамі канюшыны і лёну, служыць сімвалам перамогі, бо вянок з даўніх часоў выкарыстоўваўся як узнагарода пераможцу.
2. Раскажыце аб касманаўтах — ураджэнцах Беларусі.
Ураджэнцы Беларусі, Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, сталі першымі беларускімі касманаўтамі, і кожны з іх здзейсніў па тры касмічныя палёты. Яны абодва ўзнагароджаны дзвюма зоркамі Героя Савецкага Саюза. Сябры-беларусы сустракаліся на арбітальнай станцыі. Усі палёты У. Кавалёнка складаюць 216 дзён. Пётр Клімук мае музей касманаўтыкі на радзіме, у вёсцы Тамашоўка. Алег Навіцкі, ураджэнец Міншчыны, стаў расійскім лётчыкам-касманаўтам і камандзірам касмічнага карабля, узнагароджаны зоркай Героя Расіі. Яго два полёты ў сукупнасці доўжыліся 441 дзень у бязважкасці.
***
Раскажыце пра герб свайго роднага горада або раённага (абласнога) цэнтра.
Герб Мінска змяшчае выяву архангела Міхаіла ў залатой броні, які трымае ў адной руцэ меч, а ў другой — залаты шчыт з чырвоным крыжом. Узор гэтага герба звязаны з сярэднявечнай гісторыяй і абаронай горада Мінска.