24. Будаўніцтва новага жыцця

1. Як называліся дзяржавы, што ўтварыліся ў 1919 і 1922 гадах?

У 1919 годзе была створана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (БССР), а ў 1922 годзе БССР і іншыя савецкія рэспублікі аб’ядналіся ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР).

2. Якая прадукцыя выраблялася на прамысловых прадпрыемствах рэспублікі ў 1920—1930-я гады?

У рэспубліцы выраблялася адзенне, тканіны, папера, кардон, салодкія прысмакі, згушчанае малако, станкі, шкло, цэмент, кафель і запалкі.

3. Што змянілася ў жыцці сялян?

Для сумеснай працы ствараліся калгасы, што дазваляла калгаснікам зрабіць больш, чым аднаму селяніну. Калгаснікам дапамагалі працоўныя фабрык і заводаў, у вёску накіроўваліся трактары, камбайны і шмат іншай сельскагаспадарчай тэхнікі.

4. Якія мовы былі дзяржаўнымі ў Беларусі ў 1920—1930-я гады?

Дзяржаўнымі мовамі былі беларуская, руская, яўрэйская і польская.

5. Якая гістарычная падзея адбылася ў 1939 годзе?

У 1939 годзе адбылося далучэнне Заходняй Беларусі да БССР.

6. Што дапамагала людзям розных нацыянальнасцяў будаваць новае жыццё?

Дружба дапамагала людзям розных нацыянальнасцяў будаваць новае жыццё.

7. Чаму мы адзначаем Свята працы?

Дзень 1 Мая стаў Святам працы дзякуючы стараннай працы беларусаў, што паступова мацнела Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.

***

1. Прадукцыяй якіх прадпрыемстваў вы карыстаецеся ў час вучобы ў школе?

Карыстаемся прадукцыяй папяровай фабрыкі ў Добрушы, якая вырабляе паперу і кардон для кніг і сшыткаў.

2. Назавіце фабрыкі, кандытарскія вырабы якіх вам падабаюцца.

«Камунарка» і «Спартак».