13. У што верылі нашы продкі

1. Раскажыце, якім старажытным багам пакланяліся нашы продкі.

Нашы продкі пакланяліся Дажбогу – богу Сонца, Перуну – богу грому і маланкі, а таксама Вялесу – богу жывёлагадоўлі, гандлю і багацця.

2. Якія з купальскіх звычаяў вам запомніліся?

З купальскіх звычаяў запомніўся пошук папараць-кветкі, пераскокванне праз вогнішча, купанне ў купальскую ноч, і варожанне дзяўчат з вянкамі на вадзе.

3. Апішыце святкаванне Калядаў паводле малюнка на с. 53 вучэбнага дапаможніка.

Каляды святкавалі з апрананнем у касцюмы і калядаваннем, дзе моладзь і дзеці хадзілі па хатах, спявалі песні, скакалі пад музыку і атрымлівалі пачастункі.

4. Што вас уразіла ў гісторыі пра касцёл Святых Сымона і Алены?

Уразіла, што касцёл Святых Сымона і Алены пабудаваны ў памяць пра памерлых дзяцей Эдварда Вайніловіча. Асабліва ўразіла, што выгляда касцёла прысніўся яго дачцы Алене, і яна намалявала яго перад смерцю.

5. Як завуцца тыя вернікі, што ходзяць у царкву, і тыя, хто моліцца ў касцёле?

Тыя вернікі, што ходзяць у царкву, завуцца праваслаўнымі, а тыя, хто моліцца ў касцёле, – католікамі.

6. Як называюцца храмы, якія наведваюць татары і яўрэі?

Татары наведваюць храмы, якія называюцца мячэці, а яўрэі – сінагогі.