134-135. Слуцкія паясы

1. Назавіце, у якім стагоддзі князь Радзівіл заснаваў у Слуцку персіярню: а) у сярэдзіне 18-га стагоддзя; б) у 16-м стагоддзі; в) у 12-м стагоддзі; г) у 20-м стагоддзі.

а) у сярэдзіне 18-га стагоддзя.

2. Чаму слуцкія ткачы ўносілі ў малюнак паясоў родныя ўзоры, а не персідскія?

Родныя узоры былі найбольш блізкія i родныя ix сэрцу, цешылі вока, зачароўвалі сваёй сціплай, але непаўторнай красой.

3. Вызначце мэту, з якой пісаўся тэкст: а) указаць першага заснавальніка слуцкай персіярні; б) раскрыць гістарычную славу нацыянальнага скарбу — слуцкага пояса; в) выхоўваць у чытача гонар за Радзіму; г) заклікаць чытача да ўдзелу ў захаванні і памнажэнні нацыянальнага багацця.

б) раскрыць гістарычную славу нацыянальнага скарбу — слуцкага пояса.

4. У канцы апавядання аўтар піша, што і ў наш час «не звялося знакамітае рамяство слуцкіх умельцаў». Чаму сучасныя случчане адрадзілі гэта рамяство — пабудавалі фабрыку мастацкіх вырабаў? Выберыце для адказу 2 сцверджанні: а) з мэтай захавання гістарычнай і культурнай памяці пра нашых продкаў; б) з мэтай праславіцца, як некалі продкі; в) на вырабе слуцкіх паясоў выхоўваць нацыянальны гонар сучасных беларусаў.

а) з мэтай захавання гістарычнай і культурнай памяці пра нашых продкаў;

в) на вырабе слуцкіх паясоў выхоўваць нацыянальны гонар сучасных беларусаў.

5. Уявіце, што вы з’яўляецеся экскурсаводам у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Што вы раскажаце замежным гасцям пра слуцкія паясы (іх памеры, выраб, узоры) і працу ткачоў?

Слуцкія паясы ткаліся даўжынёю ад двух да чатырох з паловаю метраў, з шаўковых, залатых i сярэбраных нітак, прывезеных з-за мяжы. На рагу пояса, з абодвух бакоў, ткалася метка на стараславянскай i лацінскай мовах: «Слуцк», «У горадзе Слуцку», «Зроблена ў Слуцку». Беларускія майстры ўносілі ў малюнак паясоў узоры, што былі найбольш блізкія i родныя ix сэрцу.

6. На якую тэму напісана апавяданне? Для вызначэння тэмы пры неабходнасці скарыстайцеся слоўнікам-памочнікам, што знаходзіцца на форзацы 2.

Апавяданне напісана на тэму гісторыі і значэння слуцкіх паясоў як нацыянальнага скарбу Беларусі.

7. Вызначце, у якой з пералічаных кніг можа сустрэцца інфармацыя пра слуцкія паясы. Выберыце толькі адзін адказ з ліку прапанаваных: а) сямейны даведнік; б) тлумачальны слоўнік; в) этнаграфічная энцыклапедыя; г) энцыклапедыя «Вакол свету».

в) этнаграфічная энцыклапедыя.