11. Усяслаў Чарадзей

1. Раскажыце, чаму полацкага князя Усяслава празвалі Чарадзеем.

Усяслава празвалі Чарадзеем, бо гаварылі, што ён мог абарочвацца ваўком, турам або сокалам і аблятаць межы свайго княства.

2. Чым адметнае княжанне Усяслава Чарадзея?

Пры княжанні Усяслава Полацк стаў найбуйнейшым горадам на ўсходнеславянскіх землях, быў пабудаваны новы вялікі замак і сабор Святой Сафіі.

3. Успомніце гістарычную падзею, якая звязана з ракой Нямігай.

Гэта бітва ў сакавіку 1067 года, пра якую паведамляецца ў летапісе.

4. Ці можна лічыць Сафійскі сабор у Полацку сімвалам (знакам) самастойнага Полацкага княства? Свой адказ патлумачце.

Можна лічыць, бо ён быў пабудаваны падчас росквіту княства і падобны да сабораў у Кіеве і Ноўгарадзе, што сведчыць пра значнасць і незалежнасць Полацка.

Карыстаючыся малюнкам на с. 44 вучэбнага дапаможніка, зрабіце апісанне сабора Святой Сафіі ў Полацку. Словы для выкарыстання: велічны, купалы, крыжы, светлы колер, цэгла, байніцы.

Сабор Святой Сафіі ў Полацку – велічны будынак са светлым колерам сцен, зробленых з цэглы. На ім размешчаны купалы з крыжамі, а таксама ёсць байніцы.