10. Сын Рагнеды — Яраслаў Мудры
1. За што Яраслаў быў празваны Мудрым?
За свой розум.
2. Як зваўся закон, які вызначыў правілы жыцця для ўсіх жыхароў Кіеўскай Русі?
Руская Праўда.
3. Што было зроблена Яраславам Мудрым, каб аб’яднаць дзяржаву?
Яраслаў лічыў, што аб’ядноўваць дзяржаву трэба не толькі з дапамогай зброі, але і вераю ў Хрыста. Па яго загадзе ў цэнтры Кіева быў узведзены велічны сабор у імя Святой Сафіі.
4. У чым заключаўся запавет Яраслава Мудрага сваім сынам?
Яраслаў загадаў сваім сынам разумна кіраваць і не сварыцца паміж сабою.
***
1. Разгледзьце картасхему «Шлях „з варагаў у грэкі“» на с. 17 вучэбнага дапаможніка. Пакажыце на ёй гарады, дзе былі пабудаваны Сафійскія саборы.
Кіеў, Полацк і Ноўгарад.
2. Паглядзіце на малюнак на с. 40 вучэбнага дапаможніка. Па чым можна здагадацца, што Яраслаў Мудры — князь і адукаваны чалавек?
На малюнку Яраслаў Мудры апрануты ў багатае адзенне з каштоўнасцямі, што сведчыць пра яго княжацкі статус. У яго руках кніга, а на стале — скрутак і пяро, што паказвае на яго адукаванасць.