27. Народныя загадкі пра восеньскія з’явы прыроды
Распластала птушка крылы, ажно сонца засланіла. – Хмара.
Ішоў даўгавяз, у сырую зямлю ўвяз. – Дождж.
Мяне ўсе просяць, мяне ўсе чакаюць, як толькі з’яўлюся — хавацца пачынаюць. – Дождж.
Нітак многа, а ў клубок не зматаеш. – Павуцінне.
Вісіць — зялёны, ляціць — жоўты, ляжыць — чорны. – Ліст.
Ніколі шапкі не здымае, бо ні адной рукі не мае. – Грыб.
Ляцелі шэрыя гусі, накідалі белага пуху. – Хмары і снег.
Без рук, без ног, а вароты адчыняе. – Вецер.
Чаму карысна ведаць многа загадак і ўмець іх разгадваць?
Веданне загадак развівае логіку і фантазію. Загадкі таксама дапамагаюць лепш разумець прыроду і навакольны свет, бо многія з іх звязаны з прыроднымі з’явамі.