24. Восень мая, восень...
1. Хто з кім, на вашу думку, размаўляе ў песні?
Чалавек размаўляе з восенню.
2. З якім пытаннем звяртаюцца да восені? Прачытайце.
«Чаго ты рана захаладала?»
3. Які адказ дала восень? Знайдзіце яго ў тэксце і прачытайце.
«Я й не раненька, я й не позненька — калі мая пара прыйшла.»
4. Назавіце прыкметы восені, узгаданыя ў песні. Якія з прыкмет адлюстраваны на малюнку?
У песні ўзгадваюцца такія прыкметы восені: апалі лісточкі, рэчкі сталі і пазамярзалі. На малюнку адлюстраваны апалыя лісточкі.
5. Якім настроем, на вашу думку, прасякнута гэта песня (вясёлым, радасным, спакойным, мірным ці сумным, трывожным)? Прачытайце яе з патрэбнай інтанацыяй (бойкай, звонкай ці пяшчотнай і ласкавай).
Песня прасякнута сумным і спакойным настроем. Яе трэба чытаць пяшчотнай і ласкавай інтанацыяй.