Стр. 6-7. Вялікае Княства Літоўскае
1. Абвядзіце чырвоным алоўкам сучасную граніцу Беларусі.
2. Зафарбуйце алоўкам зялёнага колеру тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага.
3. Падпішыце назву горада, які быў першапачатковым цэнтрам Вялікага Княства Літоўскага.
4. Абазначце стрэлкамі напрамкі паходаў рыцараў-крыжакоў і напрамкі руху войскаў на Грунвальд.
5. а) Намалюйце ўмоўны знак Х побач з месцам, дзе адбылася Грунвальдская бітва.
б) Падпішыце год бітвы.
6. Падпішыце і падкрэсліце чырвонай рыскай назву беларускага горада, які ў старажытнасці быў цэнтрам княства і ў якім войскаў не было.
7. Падпішыце і падкрэсліце сіняй рыскай назву горада, дзе княжыў Яраслаў Мудры, пры якім была створана «Руская Праўда».
8. Падпішыце і падкрэсліце жоўтай рыскай назву горада - сталіцы сучаснай Літвы.
9. Падпішыце малюнкі.
Вялікі князь Вітаўт | Рыцар Вялікага Княства Літоўскага |
Герб Вялікага Княства Літоўскага | Статут Вялікага Княства Літоўскага |