8. Як да нас прыйшла кніга

1. Растлумачце паходжанне слова «летапіс». Выкарыстайце гістарычны слоўнік.

Са слова «летапіс» можна зрабіць выснову, што яно паходзіць ад слоў «лета» (год) і «пісаць», што азначае дакладны запіс падзей па гадах.

2. Раскажыце пра тое, як ствараліся рукапісныя кнігі.

Кнігі ў даўнія часы былі рукапісныя, вялікія і цяжкія. Іх пісалі на тонка вырабленай цялячай, авечай ці казінай скуры, бо паперы яшчэ не было. Загалоўкі і пачатковыя літары размалёўвалі фарбамі, аздаблялі малюнкамі. Вокладкі рабілі з дошчачак, абцягвалі скурай і ўпрыгожвалі каштоўнымі камянямі, а таксама прымацоўвалі металічныя засцежкі для зашпілення кнігі.

3. Да чаго Кірыла Тураўскі заклікаў людзей?

Кірыла Тураўскі заклікаў людзей любіць адзін аднаго.

4. Патлумачце, што ўяўлялі сабой берасцяныя граматы.

Берасцяныя граматы былі старажытнымі пісьмамі, якія пісаліся на бяросце (бярозавай кары) або дашчачках, пакрытых тонкім слоем воску. Літары надрапваліся на кары або выціскаліся на воску металічнай палачкай. Ніз палачкі быў востры, а верх меў форму лапатачкі, ёй можна было загладжваць памылкі.

***

1. Прыдумайце сваю назву для апавядання.

«Мудрасць старажытных кніг»

2. Падбярыце слова-сінонім да апошняга слова ў назве самага старажытнага летапісу ўсходніх славян «Аповесць мінулых гадоў».

Сінонімам да слова «гадоў» – «часоў».