7-8. Народныя загадкі пра з’явы прыроды
1. Стукае, грукае, а нідзе не відаць.
Гром.
2. Без рук, без ног, а вароты адчыняе.
Вецер.
3. Ляціць без крыл, бяжыць без ног, плыве без ветразя.
Хмара.
4. І тонкі, і доўгі, а з травы не відаць.
Дождж.
5. Цераз палі, цераз лугі спусціліся канцы дугі.
Вясёлка.
6. Ехала пані ўначы, пагубіла ключы, сонца ўхапіла, а месяц бачыў.
Раса.
7. Сівое сукно лезе праз акно.
Мароз.
8. Ляцяць птушкі без крыл, а садзяцца без ног.
Снег.
5. Жыве без цела, гаворыць без языка, ніхто не бачыць, а ўсякі чуе.
Рэха.
10. Днём акно разбіта, а за ноч устаўлена.
Лёд у палонцы.
***
Творчае заданне. Пры дапамозе схемы складзіце загадку пралюбую з’яву прыроды.
З дапамогай пытання: Што свеціць, але не грэе? (Месяц)
З дапамогай апісання: Белы ды пухнаты, па небе плыве. (Аблокі)
З дапамогай супраціўпастаўлення: Зімой белы, летам зялёны, а восенню жоўты. (Ліст)