Стр. 5. Старажытныя землі Беларусі

Заданні:

1. Зафарбуйце алоўкамі розных колераў тэрыторыі Полацкага і Тураўскага княстваў.

2.

а) Падпішце назвы гарадоў, якія былі галоўнымі цэнтрамі перапісвання кніг.

б) Намалюйце побач з імі ўмоўны знак.

3.

а) Падпішце назву горада, дзе вучоныя знайшлі берасцяныя граматы.

б) Намалюйце побач з ім умоўны знак.

4.

а) Падкрэсліце назву самага старажытнага горада.

б) Падпішце побач з назвай год, калі гэты горад упершыню ўпамінаецца ў рукапісных кнігах.

5. Падпішце назву горада, дзе была рака-вуліца.

6. Падпішце назву горада, дзе жыла Рагнеда пасля таго, як стала манахіняй.

7. Абазначце на карце стрэлкамі шлях «з варагаў у грэкі», які праходзіў па тэрыторыі Беларусі.