Стр. 1. Беларусь на карце Еўропы

Заданні:

1. На карце Еўропы А абвядзіце чырвоным алоўкам дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь.

2. Зафарбуйце алоўкам зялёнага колеру тэрыторыю нашай краіны.

3. Падпішце на карце А назву горада — сталіцы Беларусі.

4. Падпішце на карце А пад ілюстрацыямі назвы гарадоў, якія на іх адлюстраваны.

5. Злучыце на карце А стрэлкамі ілюстрацыі з выявамі гарадскіх плошчаў і гарады, дзе яны размешчаны.

6. На карце Беларусі Б абвядзіце чырвоным алоўкам граніцу вобласці, у якой вы жывяце.

7. Падпішце на карце Б назву горада — цэнтра вашай вобласці.