7. Мауклiвыя сведкi мiнуушчыны

1. Чаму да некаторых камянёў старажытныя жыхары Беларусі ставіліся з пашанай?

Некаторыя камяні лічыліся цудадзейнымі, а ваду, што збіралася ў іх паглыбленнях, – лекавай. Людзі верылі, што гэтыя камяні могуць дапамагчы вылечыцца ад хваробы, таму прыносілі ім падарункі.

2. Чаму камяням часам давалі імёны?

Камяням давалі імёны, бо яны мелі асаблівае значэнне для людзей. Напрыклад, адзін з камянёў у Полацку назвалі Барыс-Хлебнік, бо людзі прасілі ў яго добрага ўраджаю і клалі на яго кавалачкі хлеба.

3. Для чаго насыпáлі курганы?

Курганы насыпаліся над нябожчыкамі, бо лічылася, што пасля смерці жыццё чалавека працягваецца ў іншым месцы. У курганы клалі рэчы, якімі нябожчык карыстаўся пры жыцці, каб ён мог імі карыстацца на тым свеце.

4. Чаму археалогію называюць навукай з рыдлёўкай у руках?

Археалогію называюць навукай з рыдлёўкай у руках, бо археолагі часта займаюцца раскопкамі, выкарыстоўваючы рыдлёўкі для выяўлення і вывучэння старажытных артэфактаў.

5. Раскажыце, як вы ўшаноўваеце памяць сваіх продкаў.

Мы ўшаноўваем памяць сваіх продкаў на Радаўніцу вясной і на Дзяды восенню, наведваючы могілкі, прыносячы кветкі і запальваючы свечкі на магілах.

***

1. Даведайцеся ад дарослых пра камяні ці курганы ў вашай мясцовасці. Падрыхтуйце вуснае паведамленне.

Недалёка ад вёскі, у якой пражывае мая бабуля, ёсць велізарны камень, падобны на трон. Існуе легенда, што на ім сядзеў Напалеон, калі ішоў ваенным паходам на Расію. Зараз на гэтым камені выбіта назва малочна-таварнай фермы, якая знаходзіцца непадалёк, і камень з'яўляецца своеасаблівым паказальнікам.

2. Даведайцеся ад бацькоў, як у вашай сям,і ўшаноўваюць памяць продкаў.

У нашай сям'і памятаюць продкаў і шануюць памяць пра іх. 2 разы на год (восенню і вясной) мы ездзім на могілках, прыбіраем магілкі і ставім жывыя кветкі. У нас дома ёсць вялікі сямейны альбом, дзе захоўваюцца фатаграфіі ўсіх членаў нашай сям'і.

3. Вызначце, якую інфармацыю пра жыццё нашых продкаў могуць «паведаміць» прылады працы ўсходніх славян. Яны адлюстраваны на с. 4 атласа.

Усходнія славяне займаліся земляробствам, ткацтвам, жывёлагадоўляй, а таксама выраблялі драўляны і гліняны посуд.