5. Наша Радзіма на гістарычнай мапе

1. Для чаго прызначана гістарычная карта?

Гістарычная карта прызначана для таго, каб мець дакладнае ўяўленне пра гістарычныя падзеі, ведаць месца, дзе яны праходзілі, і час, калі яны адбыліся. Яна таксама дапамагае ўявіць тэрыторыю, на якой жылі нашы продкі, паказвае гандлёвыя шляхі і напрамкі ваенных паходаў.

2. Якія правілы трэба ведаць, каб «прачытаць» гістарычную карту?

Каб «прачытаць» гістарычную карту, трэба ведаць наступныя правілы:

1) Кожная карта мае сваю назву, якая адлюстроўвае пэўныя гістарычныя падзеі ў вызначаны час.
2) Умоўныя абазначэнні паказваюць напрамкі падарожжаў, ваенных паходаў, месцы бітваў, сталіцы краін і межы паміж дзяржавамі.
3) Колеры выкарыстоўваюцца для абазначэння тэрыторый розных дзяржаў.

***

1. Вызначце заняткі нашых продкаў, адлюстраваныя з дапамогай малюнкаў на старажытнай карце на с. 22 вучэбнага дапаможніка.

Нашы продкі займаліся жывёлагадоўляй, ахотай, гандлям і земляробствам.

2. «Прачытайце» карту «Старажытныя землі Беларусі» на с. 5 атласа. Для гэтага адкажыце на пытанні і выканайце заданні.

1) Якім колерам абазначана Полацкае княства, а якім — Тураўскае? Якое з іх буйнейшае па тэрыторыі?

Ружовым колерам на карце абазначана Полацкае княства, а жоўтым — Тураўскае. Буйнешым па тэрыторыі з'яўляецца Полацкае княства.

2) Якім умоўным значком абазначаны на карце галоўныя гарады гэтых княстваў? Які з гэтых гарадоў старэйшы?

Самым старэйшым з’яўляецца горад Полацк. Ён заснаваны ў 862 годзе.

3) Як называлася княства, у складзе якога знаходзіўся горад Мінск? Як гучала назва горада ў старажытнасці?

Горад Мінск знаходзіўся ў складзе Полацкага княства. У старажытнасці ён называўся Менск.

4) Пакажыце на карце шлях «з варагаў у грэкі» ў напрамку з поўначы на поўдзень.