215

Што такое нарыс? Чым ён адрозніваецца ад мастацкіх празаічных твораў — апавядання або аповесці — ці вершаў?

Нарыс — мастацка-публіцыстычны твор на актуальную тэму сучаснасці, які апавядае пра падзеі, што сапраўды здараліся ў жыцці, дзе персанажы маюць рэальных прататыпаў і выступаюць пад сваімі прозвішчамі. Ён адрозніваецца ад мастацкіх празаічных твораў — апавяданняў або аповесцей — і вершаў тым, што спалучае ў сабе адзнакі мастацкасці з яе выразнымі сродкамі і прыёмамі, публіцыстычнасць з яе лёгкасцю перадачы інфармацыі і апісальнасць, а таксама навуковасць (этнаграфію), з дакладнымі назвамі гаспадарчых забудоў і хатніх рэчаў, з ацэнкай характару беларусаў, фактаў і падзей іх штодзённага жыцця. Гэта дазваляе не толькі расказаць пра рэальныя жыццёвыя з’явы вобразна і эмацыянальна, але і даць ім уласную ацэнку.