Стр. 43. Праверце сябе
1. Якія словы называюцца аднакаранёвымі?
Аднакаранёвымі называюцца роднасныя словы, якія маюць агульны корань.
2. Як вызначыць корань у слове?
Гэта агульная частка роднасных слоў, якая перадае іх асноўнае лексічнае значэнне.
3. Што такое канчатак? Што ён утварае?
Гэта зменная частка слова, якая служыць для сувязі слоў у сказе. Канчатак утварае форму слова.
4. Што такое прыстаўка?
Гэта гастка слова, якая стаіць перад коранем і служыць для ўтварэння слоў.
5. Як вызначыць прыстаўку ў слове?
Трэба падабраць да слова аднакаранёвыя словы без прыстаўкі або з іншымі прыстаўкамі. Знайсці ў аднакаранёвых словах корань. Частка слова, якая стаіць перад коранем, будзе прыстаўкай.
6. Якія прыстаўкі пішуцца нязменна?
Нязменна пішуцца прыстаўкі аб-, ад-, над-, пад-, прад-, перад-.
7. Ад чаго залежыць правапіс прыставак, якія заканчваюцца на з, с?
Літара з пішацца перад звонкімі зычнымі, а літара с – перад глухімі зычнымі.
8. Чаму ў слове рассмяшыў пішуцца побач дзве аднолькавыя літары?
Калі апошняя літара прыстаўкі і першая літара кораня аднолькавыя, то пішуцца абедзве літары. Рас – прыстаўка, смяш – корань.
9. Як адрозніць прыназоўнік ад сугучнай прыстаўкі?
Каб адрозніць прыназоўнік ад сугучнай прыстаўкі, трэба паставіць паміж прыназоўнікам і наступным словам яшчэ адно слова: (за)йсці (за)дом — зайсці за суседні дом.
10. Што такое суфікс?
Гэта частка слова, якая стаіць пасля кораня і служыць для ўтварэння слоў.
11. Як вызначыць суфікс у слове?
Змяніць слова па склонах. Знайсці ў слове канчатак. Падабраць да слова аднокаранёвыя словы і знайсці ў іх корань. Частка слова, якая стаіць пасля кораня і перад канчаткам, будзе суфіксам.