Стр. 125. Праверце сябе
1. Што такое назоўнік?
Гэта слова, якое абазначае прадмет і адказвае на пытанні хто? або што?,
2. Як змяняюцца назоўнікі?
Назоўнікі змяняюцца па ліках. Назоўнікі ў форме адзіночнага ліку абазначаюць адзін прадмет: капялюш, конь. Назоўнікі ў форме множнага ліку абазначаюць два і больш прадметы: капелюшы, коні.
3. Як вызначыць род назоўнікаў?
Да назоўнікаў мужчынскага роду можна падставіць словы ён, мой (хлопчык, верталёт). Да назоўнікаў жаночага роду — яна, мая (дзяўчынка, лялька). Да назоўнікаў ніякага роду — яно, маё (дзіця, вядро).
4. Чаму ў назоўніка паводзіны нельга вызначыць род?
Таму, што назоўнік паводзіны ўжываецца толькі ў форме множнага ліку. У такіх назоўніках нельга вызначыць род.
5. Што такое прыметнік?
Гэта слова, якое абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які? якая? якое? якія?
6. Як змяняюцца прыметнікі?
Прыметнікі змяняюцца па родах і па ліках. Прыметнікі стаяць у тым жа родзе, што і назоўнікі, з якімі яны звязаны па сэнсе. У множным ліку яны адказваюць на пытанне якія? і маюць канчаткі -ія, -ыя. Прыметнікі стаяць у тым жа ліку, што і назоўнікі, з якімі яны звязаны па сэнсе.
7. Як вызначыць род і лік прыметнікаў?
У мужчынскім родзе прыметнік адказывае на пытанне які? і мае канчаткі -ы, -і. У жаночым родзе
прыметнік адказывае на пытанне якая? і мае канчаткі -ая, -яя. У ніякім родзе прыметнік адказывае на пытанне якое? і мае канчаткі -ое, -ае, -яе.
Как вызначыць лік прыметніка, трюба вызначыць лік назоўніка, з якім ён звязаны па сэнсе.
8. Што такое дзеяслоў?
Гэта слова, якое абазначае дзеянне прадмета і адказвае на пытанні што робіць? што робяць? што рабіў? што зрабіў? што будзе рабіць? што зробіць? і іншыя
9. Як змяняюцца дзеясловы?
Дзеясловы змяняюцца па родах і па ліках.
10. У форме якога часу дзеясловы змяняюцца па родах?
Дзеясловы прошлага часу ў форме адзіночнага ліку змяняюцца па родах.
11. Як пішацца не з дзеясловамі?
Не з дзеясловамі пішацца асобна.
12. Якую ролю ў сказе часцей выконваюць назоўнікі, якую — прыметнікі, а якую — дзеясловы?
Назоўнік у сказе часцей бывае дзейнікам або даданым членам сказа. Прыметнік у сказе звязваецца з назоўнікам, ён часцей бывае даданым членам сказа. Дзеяслоў у сказе часцей бывае выказнікам.