232. Пытанні і заданні да радзела
Абгрунтуйце меркаванне, што байка — гэта жанр, які ўтрымлівае рысы розных літаратурных родаў (эпасу, лірыкі і драмы).
Байка ўтрымлівае рысы эпасу, бо мае сюжэт і апавяданне. Яна таксама мае рысы лірыкі, паколькі часта пішацца ў вершаванай форме. Акрамя таго, байка ўключае ў сябе элементы драмы, бо ў ёй прысутнічаюць актыўнае, напружанае дзеянне і дыялог.
Пытанні і заданні да радзела
1. Якія рысы, уласцівыя эпасу і лірыцы, аб’ядноўваюць у сабе паэма і балада? Чым адрозніваюцца гэтыя жанры паміж сабой?
Паэма і балада аб’ядноўваюць у сабе рысы эпасу і лірыкі, такія як наяўнасць сюжэта, вобразаў-персанажаў, а таксама павышаная эмацыянальнасць, усхваляванасць апавядання.
Гэтыя жанры адрозніваюцца паміж сабой аб’ёмам, тэматыкай і мастацкім выкананнем: паэма звычайна мае больш складаную кампазіцыю і расказвае пра важныя гістарычныя падзеі ці значныя перажыванні, тады як балада часта апіраецца на легенды і фантастыку, маючы меншы аб’ём і засяроджваючыся на адным канкрэтным, часта трагічным здарэнні.
2. Раскажыце пра жанравыя асаблівасці паэмы Янкі Купалы «Магіла льва» (сюжэт, вобразы-персанажы, аўтарскія перажыванні і пачуцці, адлюстраваныя ў творы).
Паэма Янкі Купалы «Магіла льва» расказвае пра Машэку — моцнага і незвычайнага чалавека, які праз каханне і здраду стаў разбойнікам і быў забіты сваёй жа каханай. У творы апісаны моцныя і незвычайныя вобразы-персанажы, а таксама адлюстраваны перажыванні і пачуцці аўтара, які асуджае жорсткасць і ўслаўляе дабро, чалавечнасць, высакародства. Сюжэт паэмы заснаваны на народных паданні, якія апавядаюць пра важныя праблемы народнага жыцця.
3. На прыкладзе балады Аркадзя Куляшова «Маці» пакажыце, што ўласціва гэтаму літаратурнаму жанру.
Балада Аркадзя Куляшова «Маці» расказвае пра мацярынскую самаахвярнасць, калі маці, праводзячы свайго сына на вайну, сее зярняты на камень, спадзеючыся на яго вяртанне. Тэматыка твора засяроджваецца на адным незвычайным і трагічным здарэнні. У баладзе прысутнічаюць элементы фантастыкі – маці ператвараецца ў камень, які становіцца ўрадлівым. Жанравыя асаблівасці балады выяўляюцца ў напружаным, фантастычным сюжэце і трагічнай развязцы.
4. Напішыце водгук на адну з баек.
Байка Кандрата Крапівы «Ганарысты Парсюк» расказвае пра Парсюка, які з-за свайго гонару не жадаў прызнаць сваю памылку, калі Падсвінак паказаў яму на бруд на лычы. Гэты твор высмейвае людзей, якія не могуць прызнаць свае недахопы і застаюцца недаступнымі для крытыкі. Байка выкарыстоўвае алегорыю для паказу чалавечых заганаў у паводзінах жывёл, робячы твор даступным і зразумелым для асэнсавання. Гэтая байка вучыць нас важнасці самакрытыкі і адкрытасці да меркаванняў іншых.
5. Выканайце тэст да раздзела «Ліра-эпічныя жанры».
1) Вызначце твор, аўтарам якога з'яўляецца Янка Купала. – «Магіла льва».
2) Вызначце твор, аўтарам якога з'яўляецца Аркадзь Куляшоў. – «Маці».
3) Вызначце твор, аўтарам якога з'яўляецца Кандрат Крапіва. – «Ганарысты Парсюк».
4) Вызначце твор, аўтарам якога з'яўляецца Уладзімір Караткевіч. – «Балада пра Вячку, князя людзей простых».
5) Суаднясіце радкі балады А.Куляшова «Маці» з элементамі сюжэта. – Завязка.
6) Суаднясіце радкі балады А.Куляшова «Маці» з элементамі сюжэта. – Развіццё дзеяння.
7) Суаднясіце радкі балады А.Куляшова «Маці» з элементамі сюжэта. – Кульмінацыя.
8) Суаднясіце радкі балады А.Куляшова «Маці» з элементамі сюжэта. – Развязка.
9) Якога персанажа паэмы Я.Купалы «Магіла льва» характарызуюць радкі... – Машэка.
10) Якога персанжа паэмы Я.Купалы «Магіла льва» характарызуюць словы... – Баярын.
11) Творы, у якіх аднолькава важнае значэнне маюць эпічны і лірычны спосабы адлюстравання жыцця, называюцца ліра-эпічнымі. – Праўда.
12) Якога персанажа паэмы Я.Купалы «Магіла льва» характарызуюць словы... – Машэка.
13) Да якога жанру адносіцца твор К.Крапівы «Ганарысты Парсюк». – Байка.
14) Паэму з эпічнымі творамі збліжае павышаная эмацыянальнасць, вершаваня форма, аналагічныя мастацкія тропы і рытміка-інтанацыйныя сродкі. – Няпраўда.
15) Балада – гэта драматычна напружаны, сюжэтны ліра-эпічны верш казачна-фантастычнага, легендарна-гістарычнага ці гераічнага зместу. – Праўда.
16) Мараль у байцы -- гэта своеасаблівае паэтычнае іншасказанне, у якім думка ці паняцце перадаецца праз абмалёўку канкрэтных прадметаў, з’яў рэчаіснасці. – Няпраўда.