21. СТАРЫ БАЦЬКА
1. Вызначце персанажаў казкі. Хто з’яўляецца яе галоўным героем?
Персанажамі казкі з’яўляюцца стары бацька і яго сын. Галоўным героем казкі з’яўляецца сын.
2. Чаму сын парушыў закон?
Сын парушыў закон, таму што моцна любіў свайго бацьку і не жадаў пакідаць яго аднаго ў пушчы, нягледзячы на тое, што людзі маглі смяяцца і выганяць яго з сяла.
3. Якія няшчасці выпалі на долю жыхароў сяла?
На долю жыхароў сяла выпала няшчасце – град выбіў усё жыта і не засталося чым нават новага пасеяць.
4. Хто дапамог сынавай сям’і выжыць у цяжкія часы? Якім чынам?
Дапамог сынавай сям’і выжыць у цяжкія часы стары бацька, які падказаў сыну, дзе знайсці схаванае немалочанае жыта для пасеву і дзе закапаныя бацькавыя грошы.
5. У якім сказе заключана асноўная думка казкі?
Асноўная думка казкі заключана ў апошнім сказе: «З таго часу перасталі сыны бацькоў у пушчу вазіць, а пачалі пад старасць шанаваць іх і даглядаць.»
6. Знайдзіце ў творы прыказку. Растлумачце яе сэнс.
«Жыццё, сынку, пражыць — не поле перайсці: усё можа здарыцца.»
Сэнс прыказкі ў тым, што жыццё чалавека – гэта складаны шлях з мноствам розных падзей, перашкод і выпрабаванняў.