223
1. Што такое байка? Калі і дзе яна ўзнікла?
Байка — гэта адзін з жанраў мастацкай творчасці, які характарызуецца невялікімі, часцей вершаванымі творамі сатырычнага зместу з алегарычным сюжэтам і павучальнай канцоўкай (мараллю).
Жанр узнік у Старажытнай Грэцыі, а першы славуты байкапісец — Эзоп, які жыў у VI—V стагоддзях да нашай эры.
2. Якіх беларускіх байкапісцаў вы ведаеце?
Кандрат Крапіва, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Уладзімір Корбан, Эдуард Валасевіч.