59

1. Як дасягаецца рытмічнае гучанне вершаванай мовы?

Рытмічнае гучанне вершаванай мовы дасягаецца перш за ўсё раўнамерным чаргаваннем націскных і ненаціскных складоў або паўтарэннем асобных груп складоў, сярод якіх абавязкова ёсць адзін націскны, а пры ім адзін або два ненаціскныя.

2. Чым адрозніваюцца двухскладовыя стопы ад трохскладовых?

Двухскладовыя стопы называюцца харэем, а трохскладовыя – дактылем, амфібрахіем, анапестам.

3. Да вершаваных радкоў падбярыце адпаведную рыфму (трэнажор «Вучымся кіраваць рыфмай»).

4. Што такое страфа ў вершы? Чаму яна нагадвае абзац у празаічным творы?

Страфа ў вершах – група радкоў з пэўнай рыфмоўкай, якая рэгулярна паўтараецца на працягу твора. Яна нагадвае абзац у празаічным творы, бо падзяляе верш на роўныя часткі, у аснове якіх ляжыць пэўная інтанацыя або закончаная думка.

5. Складзіце памятку «Як вызначаюцца вершаваныя памеры?».

Памятка "Як вызначаюцца вершаваныя памеры":
- Двухскладовая стапа з націскам на першым складзе – харэй.
- Трохскладовая стапа з націскам на першым складзе – дактыль.
- Трохскладовая стапа з націскам на другім складзе – амфібрахій.
- Трохскладовая стапа з націскам на трэцім складзе – анапест.
- Двухскладовая стапа з націскам на другім складзе – ямб.

6. Суаднясіце назвы вершаваных памераў — ямб, харэй, дактыль, амфібрахій, анапест — з іх схемамі.

(__́_  ___) – харэй.

(___  __́_  ___) – амфібрахій.

(___  ___  __́_) – анапест.

(___  __́_) – ямб.

(__́_  ___  ___) – дактыль.

7. Адкажыце на пытанні віктарыны па вершаскладанні.

Як называецца сугучнасць канчаткаў вершаваных радкоў? – Рыфма.

Як называюць духскладовую стапу з націскам на першым складзе? – Харэй.

Якім памерам напісаны радкі? – Анапест.

Як называецца двухскладовая стапа з націскам на другім складзе? – Ямб.

Вызначце вершаваны памер. – Амфібрахій.

Вызначце вершаваны памер. – Дактыль.

Якім памерам напісаны радок? – Харэй.

Якім памерам напісаны радок? – Ямб.