150
4. Пятрусь Броўка згадвае ў вершы гарадзенскія гмахі сівыя, муры Навагрудчыны, вежы Сафіі, замкі Заслаўля. Як вы лічыце, што яны значаць для нашай нацыянальнай гісторыі і культуры?
Гэта гістарычныя помнікі, якія увасабляюць сабой пэўныя рысы гісторыі нашай краіны. Яны сімвалізуюць нейкія падзеі, адлюстроўваюць нейкія стылі пастройкі таго часу, калі былі пабудаваны. З імі павязаны імёны палітычных і культурных дзеячаў таго часу.
5. Якія вобразна-выяўленчыя сродкі мовы выкарыстоўвае паэт у вершы? Растлумачце іх ролю ў творы.
Вобразна-выяўленчыя сродкі мовы дапамагаюць данесці галоўную думку. Яны робяць выказванне больш багатым, яскравым, дапамагаюць чытачу разумець настрой твора ці выказвання. Аўтар выкарыстоўвае ў творы наступныя вобразна-выяўленчыя сродкі мовы:
- параўнанні: як чыстыя перлы, азёры, крыніцы;
- увасабленні: стаяць гарадзенскія гмахі сівыя, зямля, што вякам нарадзіла;
- метафары: што зоры, рассыпаў па роднай краіне, нямала народаў з крыніц яго піла.
6. Францыск Скарына здзейсніў сапраўдны духоўны подзвіг. Кім з’яўляецца Францыск Скарына для нас, людзей ХХІ стагоддзя?
Для сучасных людзей Францыск Скарына – гэта чалавек, які першым у гісторыі надрукаваў кнігу. Ён з’яўляецца сапраўднай лягендай таго часу. Гэта чалавек, які нёс навуку ў народ праз кнігі і свае пралогі, якія ён пісаў.