149
1. Пра якія мінулыя часы расказвае аўтар? Што пра іх вядома вам?
У сваім вершы аўтар расказвае пра лучынны век. Так называлі час з 9 па 16 стагоддзе. Гэта перыяд у гісторыі, калі адбываецца духоўнае станаўленне, прыходзіць і ўмацоўваецца хрысціянства. Напрыканцы гэтага перыяду сваю дзейнасць пачынае вядомы першадрукар, пісьменнік, докар медыцынскіх навук – Францыск Скарына. Праз Біблію, а таксама іншыя надрукаваныя ім кнігі людзі прыходзяць да Бога, спасцігаюць навуку.
2. Растлумачце сэнс паэтычных радкоў: Друкар там выдатны Георгій Скарына, // Што зоры, рассыпаў па роднай краіне // Крыштальныя словы навукі-святла. Каму былі адрасаваны кнігі, выда дзеныя першадрукаром?
Першапачаткова Францыск Скарына называў сябе Георгіем Скарынаю. Ён быў першым чалавекам, які надрукаваў кнігу – Псалтыр. Зоры, якія ён рассыпаў – гэта кнігі, якія ён друкаваў, а таксама пралогі, якія ён пісаў да іх. Праз іх людзі даведваліся пра многія рэчы, навучаліся грамаце, прыходзілі да Бога. Кнігі, якія друкаваў Скарына, былі адрасаваны людзям, каб прасвятляць іх, давесці да Бога, каб перадаваць праз іх пэўныя думкі.
3. Пацвердзіце радкамі з верша думку, што выдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны паўплывала на развіццё пісьменства, кнiгадрукавання, асветы не толькі беларусаў, але і іншых народаў.
Аб тым, што кнігі няслі святло навукі не толькі беларусам, але і іншым народам, гавораць наступныя радкі:
Нямала народаў з крыніц яго піла
І брала ад мудрасці вечны агонь,
У літарах першых знаходзячы сілу...
Ты слаўна, зямля, што вякам нарадзіла
Такога выдатнага сына свайго!