148

1. Чаму неабходна ведаць сваю гісторыю, помніць мінулае?

Кожны чалавек павінен ведаць сваю гісторыю, ведаць сваіх продкаў, родную мову. Кожнае новае пакаленне – гэта пэўная рыса гісторыі. Толькі тады, калі людзі будуць шанаваць сваю гісторыю, традыцыі, мову, яны змогуць зберагчы іх і перадаць наступнаму пакаленню.

2. Як вы разумееце словы: Мінулае робіць чалавека тым, хто ён ёсць?

Гэтую фразу можна разумець так, што кожны чалавек мае сваю гісторыю, гісторыю свайго рода, сваіх продкаў. Менавіта тыя падзеі, якія былі ў мінулым, паўплывалі на тое, які лёс чакае чалавека ў будучыні. 

3. Што вам вядома пра Францыска Скарыну? Чым ён праславіўся ў свой час?

Францыск Скарына – гэта вельмі вядомы і значны для гісторыі Беларусі чалавек. Нарадзіўся ён у Полацку, там жа вучыўся, потым паступіў у Кракаўскую акадэмію, дзе выдатна вучыўся і атрымаў дыплом бакалаўра. Ён надрукаваў першую кнігу – Псалтыр, быў доктарам медыцынскіх навук. Таксама ён займаўся перакладам і друкаваннем Бібліі, пісаў прадмовы да Біблейскіх тэкстаў.