145

3. Ад чаго пакутаваў Серж? Што, на вашу думку, было прычынай яго эгаізму (сябелюбства) і пагардлівых адносін да іншых? Што ён за чалавек?

Серж пакутаваў ад таго, што яго прынізілі перад іншымі людзьмі. Ён прывык да таго, што ён вышэй за іншых, што яго баяцца, яму не кажуць нічога на супраць. Прычынай такіх паводзін стаў эгаізм. Ён той чалавек, які прывык атрымліваць усё, што яму трэба. Ён ніколі не думае пра пачуцці і бажання іншых людзей.

4. Дайце ацэнку паводзінам Сержа і Мішкі ў адносінах да Закрэўскага. Чым, на вашу думку, хлопчыкі падобны паміж сабой? Што іх аб’ядноўвае?

Мішка, таксама, як і Серж, быў не вельмі чулым да іншых, не ўмеў захоўваць сакрэтаў. Ён дапамагаў Сержу рабіць шкоду. Ім абодзвум здавалася, што гэта сапраўднае геройства, таму яны вырывалі кабель з рук адзін у аднаго.

Да III часткі:

1. Як рэагаваў бацька Сержа на паводзіны сына? Чаму так адбывалася?

Бацька Сержа вельмі многа працаваў. Ён амаль не бачыў сына. Выхаваннем займалася амаль адна маці. У рэдкія моманты спаткання бацька выконваў усе жаданні сына. Калі ён адмаўляў, той пачынаў крычаць, і бацька хутка здаваўся. Так бацьку было прывычна, бо тады сын не чапаў яго, не прыходзілася вытрачаць на яго свой час.

2. Што даведаліся дзеці і настаўніца пра сям’ю Насцечкі? Пракаменціруйце іх стаўленне да гэтай навіны.

Яны даведаліся, што бацька дзяўчынкі быў настаўнікам і памёр калі яна была яшчэ зусім маленькая. Маці навучалася ў Маскве, а Насцечка жыла з дзядуляй. Калі ён захварэў, яна сама хадзіла ў магазін, купляла прадукты, гатавала ежу, даглядала за дзядуляй. Настаўніца папрасіла дзяўчынак зайсяці да яе пасля ўрокаў, паглядзець, як яны жывуць, дапамагчы.

3. Прааналізуйце паводзіны Сержа дома і ў школе.

Дома, як і ў школе Серж звык атрымліваць усё, што яму хацелася. Калі на машыне яго падвозіў бацька да школы, ён адчуваў, нібы ён вялікі чалавек, не тое, што яго аднакласнікі. Ён не звяртаў увагі да таго, што гаварылі, або прасілі іншыя людзі.

4. Раскажыце, як Насцечка даглядала хворага дзядулю.

Насцечка ўставала ранкам на дзве гадзіны раней, тапіла печку, паіла дзядуля гарачым чаем і бегла ў школу. Потым яна ішла за прадуктамі, бегла дадому, і гатавала абед.

Да IV часткі:

1. Чым былі выкліканы незвычайныя паводзіны бацькі Сержа ў адзін з вечароў?

Паводзіны Сержавага бацька былі абумоўлены повадзінамі яго сына. Ён даведаўся аб тым, што Серж вельмі пакрыўдзіў старога чалавека.

2. Пра што разважаў бацька, гуляючы з сынам?

Бацька, гуляючы з сынам па вуліцы расказваў пра сваё дзяцінства, пра свае пачуцці. Ён адчуваў патрэбу налаштаваць з Сержам дружбу. Яму вельмі не хапала гэтага ў жыцці.

3. Якім бачыў Серж сам сябе? Чаму ён не мог правільна ацэньваць свае паводзіны?

Серж адчуваў сябе вельмі пакрыўджаным. Яму было так шкада сябе, што здавалася, нібы ён самы няшчасны чалавек на зямлі, а ўсе астатнія толькі і робяць, што крыўдзяць яго. Менавіта гэтыя пачуцці не давалі яму разабрацца ў тым, што ён нарабіў, і як сябе паводзіў.

4. Як Серж ставіўся да настаўніцы, да сваіх бацькоў?

Ён з непавагай адносіўся да старэйшых. Гэта выражалася не толькі ў адносінах да іншых людзей, але і да бацькоў таксама.

5. Зачытайце словы маці Сержа, дзе даецца ацэнка ўчынкам сына. Ці згодны вы з яе меркаваннямі?

Маці называе сына хуліганам. Гэта праўда таму, што ён не паважае іншых людзей, з непавагай да іх адносіцца, можа пакрыўдзіць і сваіх аднакласнікаў, і настаўніцу, і старога чалавека. Таксама яна сказала, што гэта менавіта яны з бацькам вінаваты ў тым, што ён нікога не паважае, акрамя сябе. Гэта таксама праўда. Бацькі дазвалялі яму ўсё, што ён захоча.

Да V часткі:

1. Чаму, на вашу думку, бацька Сержа вырашыў расказаць сыну пра сваю маладосць?

Бацька вырашыў расказь сыну пра сваю маладосць, пра жыццё, каб быць бліжэйшым да яго. Яні ніколі раней не размаўлялі адзін з адным, не дзяліліся пачуццямі, не ведалі адзін аднаго.

2. Што даведаўся Серж пра далёкія гады бацькавай маладосці? Раскажыце пра гэта ад імя трэцяй асобы.

Серж даведаўся пра гісторыю з бандытамі, якія схапілі яго бацьку. Таксама расказаў бацька Сержу і пра смелівага Закрэўскага, які ўратаваў ягонае жыццё, пра адважную дзяўчыну. Менавіта той дзяўчынай і была маці хлопчыка.

3. Як Серж успрыняў бацькаў аповед? Што ўзрушыла яго, што ўразіла, якое жаданне ў яго з’явілася?

Расказ бацька вельмі ўсхваляваў яго. Ён захапіўся такімі прыгодамі. Хлопец сапраўды здзівіўся, калі даведаўся, што тая самая смелая дзяўчына – яго маці. Бацька так захапляўся Закрэўскім, што Сержу захацелася пазнаёміцца з ім.

4. Якімі ўяўляліся Сержу невядомыя яму паплечнікі бацькі — Закрэўскі і дзяўчына-парабчанка, выратавальніца палонных?

Сержу здавалася, што бацька расказвае пра неякіх герояў. Менавіта таму ён так здзівіўся, калі даведаўся пра маці, што нават адкрыў рот ад здзіўлення.

Да VI часткі:

1. Як ладзілі Насцечка з дзедам паміж сабой?

Насцечка з дзедам былі вельмі дружныя. Яны са ўсімі справамі упорваліся самастойна, клапаціліся адзін пра аднаго.

2. Што змянілася ў жыцці Насцечкі падчас дзядулевай хваробы?

Калі дзядуля захварэў, Насцечцы стала заметна цяжэй. Ёйпрыходзілася ўставаць раніцай на дзве гадзіны раней, тапіць печку, паіць дзядулю чаем. Пасля гэтага яна снедала і ішла ў школу. Пасля школы дзяўчынка бегла за прадуктамі і варыла абед.

3. Апішыце рэакцыю Насцечкі і дзядулі на вестку пра хуткі прыезд маці дзяўчынкі. Як яны рыхтаваліся сустрэць яе?

Насцечка ўзрадавалася. Яна не магла дачакацца, калі ўбачыцца з матуляй, якую не бачыла вельмі доўга. У дзень, калі павінна была прыехаць матуля, яны разам з дзедам прачнуліся вельмі рана. Дзед не мог дачакацца, калі пойдзе на вакзал сустракаць раднога чавлавека. Калі ён ішоў на вакзал, ён прыгожа апрануўся, як на свята.

Продолжение на следующей странице