109

1. Як вы думаеце, чаму аўтар даў такую назву свайму твору?

Такую назву аўтар даў свайму твору таму, што ў ім ён расказвае пра сапраўдных сябраў. Нават тады, калі адзін з іх памыліўся, ён зразумеў гэта і выбачыўся перад сябрам.

2. У чым заключаецца сэнс сапраўднай дружбы? Выкажыце свае меркаванні на аснове зместу гэтага твора.

Сэнс сапраўднай дружбы заключаецаа ў тым, што сябры заўсёды павінны дапамагаць адзін аднаму і падтрымліваць, негледзячы ні на якія жыццёвыя абставіны. Нават тады, калі пакрыўдзіш сябра, трэба заўсёды выбачыцца. Калі дружба сапраўдная, сябры заўжды выбачаць адзін аднаму.

3. Што аб’ядноўвала Лёню і Грышу? Якім вы ўяўляеце Лёню?

Хлопчыкі вучыліся ў адным класе, жылі ў адной вёсцы. У школе пра іх казалі, што яны не разлей вада. Яны разам рабілі ўрокі, разам гулялі ў снежкі і другія гульні на вуліцы, дапамагалі адзін аднаму. Лёня не вельмі добра вучыўся ў школе, таму ён заўсёды звяртаўся па дапамогу да сябра. Лёня быў вясёлы, добры хлопец, надзейны таварыш.

4. Ці быў Грыша па сваім характары падобны да сябра? Чым Грыша вылучаўся сярод вучняў?

Грыша і Лёня сябравалі, але былі розныя па характару. Грыша вельмі добра навучаўся ў школе. Менавіта таму ён лічыў сябе лепшым вучням. Яму здавалася, што добрыя адзнакі заслугоўвае толькі ён, а астатнім ставяцца яны незаслугована.

5. Як узнікла на ўроку сварка? Пракаменціруйце словы Алены Васілевіч: Сварка, тая сварка, якая звычайна так прыніжае ў нашых вачах людзей, адбылася паміж імі зусім нечакана.

Сварка пачалася паміж сябрамі таму, што лёня, які навучаўся горш, чым Грыша, атрымаў лепшую адзнаку за кантрольную. Гэта выклікала ў Грышы абуранасць і зайздрасць. Грыша глядзеў у сшытак сябра і громка на весь клас гаварыў аб тым, што сябар спісваў і атрымаў вышэйшую адзнаку. Аўтар гаворыць аб гэтай сварцы менавіта так таму, што калі Лёня атрымаў пяцёрку, сябар павінен быў парадавацца за яго, а не абурацца і крыўдзіцца. Не вельмі добра ён павёў сябе і па дарозе дадому, калі не пагадзіўся адпачыць разам з Грышай, у якога балела нага.