93
1. Вызначце агульны настрой твора. Назавіце эмоцыі, якія пераважаюць у аповедзе.
Твор расказвае пра надыход зімы і халадоў. Аўтар перадае сумны настрой, калі адчуваеш, як прырода гатуецца да надыходу зімы, вечары становяцца халоднымі і цёмнымі. Аўтар расказвае, што сонца ўжо не такое цёплае, неба не такое яркае, а зямля няласкавая.
2. Чым адметная восень у абмалёўцы пісьменніка? Згадайце карціны, якія ўзніклі ў вашым уяўленні.
Аўтар малюе цудоўныя карціны восеньскай зямлі, якую накрывае іней. Ён расказвае, што ў прыродзе ў гэты час усё напоўнена лагодай і пяшчотай. Калі чытаеш гэтыя радкі, зразу ўяўляецца цішыня, неба зацянутае белымі воблачкамі, і іней на лісточках і траве.
3. Што адбывалася з інеем, калі ўзыходзіла сонца? Апішыце неба, сонца, дрэвы. Якія вобразы найбольш цікавыя, адметныя?
Калі ўздымалася сонейка, ад інею заставаліся толькі цёмныя плямы вільгаці. Неба пры гэтым было ўжо не такое яркае, як летам. Яго акутвалі белыя хмаркі і аблокі. Сонца грэла ўжо зусім не так цёпла, а пад вечар станавілася чырвоным і сцякала за лес. Найбольш цікава аўтар апісвае дрэвы. Ён кажа, што ліпы і бярозы гарэлі адвечным полымем.
4. Адшукайце ў тэксце эпітэты, якія абазначаюць колер. Назавіце метафары. Падзяліцеся сваім уражаннем ад вобразаў, створаных пры дапамозе гэтых мастацкіх тропаў.
Эпітэты – чырвонае сонца, малочная смуга.
Метафары – няласкавая зямля, ледзяная раніца, лагоднае святло. Эпітэты і метафары дазвадяюць аўтару маляваць найбольш яркія карціны. З дапамогай іх аўтар перадае настрой, малюе восеньскія пейзажы чытачам.
5. Якімі здольнасцямі і якасцямі, на вашу думку, павінен валодаць пісьменнік, каб так тонка адчуваць і маляваць прыроду?
Пісьменнік, які тонка адчувае і малю прыроду, павінен быць творчым чалавекам, духоўна развітым, ён любіць прыроду, захапляецца ёй.
7. Разгадайце рэбус.
Першы іней.