90

1. Ахарактарызуйце настрой, перададзены ў творы.

У творы перадаецца радасць ад надыходу вясны. Адчуваецца, як усё ажывае з надыходам цяпла.

2. Знайдзіце прыклады ў тэксце, якія сведчаць, што пісьменніку ўласцівы тонкае бачанне і адчуванне прыгажосці прыроды.

Аб тонкім бачанні прыроды аўтарам сведчаць такія словы: ахапка воблакаў, лагодныя шэрыя ўзгоркі.

3. На якія адметныя рысы красавіка звяртае ўвагу аўтар?

Аўтар звяртае ўвагу на наступныя адметныя рысы красавіка: красавіцкае неба: ахапкі воблакаў, халаднаватая просінь і жаўранкі.

4. Вызначце вобразна-выяўленчыя сродкі мовы, што дапамагаюць Янку Брылю паказаць хараство вясновай прыроды, данесці да чытача свае пачуцці.

Эпітэт – маладзенькая сцежка.
Метафара – хадзіў плуг.

5. Разгледзьце на форзацы 2 вучэбнага дапаможніка рэпрадукцыю карціны Фердынанда Рушчыца «Вясна». Якой паўстае вясновая прырода на мастацкім палатне? Апішыце выгляд дрэў, неба, травы. Вызначце настраёвасць карціны. Параўнайце вобразы вясны, створаныя мастаком і пісьменнікам.

На рэпрадукцыі можна заўважыць, як прачынаецца прырода, настае вясна. На бярозах чакае сваіх жыхароў шпакоўня. На бярозах з’яўляюцца лісцікі, трава зелянее. Неба выглядае вясеннім, мастак паказвае белыя аблокі, якія плывуць на блакітным небе. Дрэвы ледзь пачынаюць апранацца ў зялёнае лісце. Агульны настрой на рэпрадукцыі і апісанне вясны ў творы маюць некалькі аднолькавых момантаў. Напрыклад, апісанне красавіцкага неба.

6. Падрыхтуйце вусную замалёўку «Першыя цёплыя вясновыя дні», выкарыстоўваючы ўвасабленні, эпітэты, параўнанні.

Калі прачынаецца вясна, нават дыхаецца лягчэй. У паветры адчуваецца цёплае паветра. Неба сустракае цёплымі сонечнымі праменямі і белымі аблокамі на прыемным блакіце. Ужо чуваць спевы першых птушак, якія прыляцелі з выраю. На дрэвах відаць першыя почкі. Калі ідзеш ранняй вясной па сцежцы, можна ўбачыць, як прабіваецца першая траўка.

8. Паслухайце п’есу «Пралеска. Красавік» з фартэпіяннага цыкла Пятра Чайкоўскага «Поры года». Якія пачуцці абудзіла ў вас музыка? Якое пераважае гучанне — мажорнае (радаснае) або элегічнае (самотнае)? Што, на вашу думку, імкнуўся перадаць кампазітар у творы? Ці сугучная музычная п’еса з лірычнай замалёўкай Янкі Брыля і карцінай Фердынанда Рушчыца?

П’еса выклікае пачуццё радасці, доўгачаканай падзеі. У ёй пераважае мажорнае, радаснае гучанне. Кампазітар імкнецца перадаць прабуджэнне ўсяго жывога, радасць ад прыходу першага цяпла і сонца. П’еса мае той жа настрой, што і замалёўка Янкі Брыля і карціна Фердынанда Рушчыца.

9. Разгадайце рэбус.

Красавік.