88
1. Што такое ўвасабленне? Прывядзіце прыклады з вершаў.
Увасабленнем называюць мастацкі прыём, пры якім нежывым ці неадушаўленым прадметам і з’явам надаюцца ўласцівасці чалавека або жывых істот. Увасабленне з’яўляецца разнавіднасцю метафары. Найчасцей яе сустракаем у творах пейзажнай лірыкі, дез прырода “ажывае”. Прыклады: “Ранак вытарашчыў вочы, // Як дзіця, глядзіць наўкола” (“Свята зямлі”, Н. Гілевіч), “Беларусь на куце // У хаце сваёй села” (“Безназоўнае”, Я. Купала).
2. Якую мастацкую ролю выконваюць увасабленні ў літаратурным творы?
З дапамогай увасабленняў паэт стварае не схематычныя, а багатыя, разнастайныя, непаўторныя вобразы. Чытач жа можа пераасэнсаваць надзённыя рэчы наноў, убачыць іх з іншага боку. Увасабленне, які і іншыя сродкі мастацкай выразнасці, дапамагаюць стварыць паэзію, а не звычаны празаічны твор.
3. З якой мэтай аўтары выкарыстоўваюць увасабленне ў радках «Паслухайце, вясна ідзе!..» (Максім Танк), «Вольная вясна... радасна ўсміхалася людзям» (Алена Васілевіч)?
Максім Танк радком “Паслухайце, вясна ідзе!..” акцэнтуе ўвагу на надыходзе вясны. Па-першае, ён звяртаецца непасрэдна да чытача словам “Паслухайце”, а па-другое, выкарыстоўвае прыём увасаблення “вясна ідзе”; а ў заключэнні яшчэ і ставіць клічнік, што паказвае пачуццё радасці надыходу вясны. Без увасаблення, без гэтых акэнтаў, калі б быў проста радок “Надыходзіць вясна” чытач не прасякнуўся б настроем, не адчуў вобраз.
У радках Алены Васілевіч вясна становіцца вольнай, якая “радасна ўсміхалася людзям”. Праз увасабленне аўтар быццам паказвае, што зіма трымала вясну за кратамі, не даючы ёй свабоды, але цяпер вясна вольная, і можа зноў дапамагаць прыродзе ажываць, аднаўляцца. Зноў цудоўны вобраз ствараецца менавіта з дапамогай увасаблення.