82

Падаюць сняжынкі...

1. Праз якія вобразы паэт перадаў хараство зімовага краявіду? Як мастацкія тропы — эпітэты і метафары — дапамагаюць стварыць зрокавую карціну зімовага дня і перадаць душэўнае ўзрушэнне паэта?

З дапамогай метафар і эпітэтаў, прырода ў аўтара ажывае, і ён не адчувае сябе такім самотным сярод зімовага пейзажу. Можна не казаць пра свой душэўны стан прама, таму што гэта гучыць празаічна, а можна паэтычна-ўзвышана схаваць свае пачуцці ў метафарах, іншых тропах. Вобразы, створаныя аўтарам:

Сняжынкі – і чытач адразу бачыць, чытаючы верш, як вакол яго падаюць, круцяцца сняжынкі.

Вішні – якія не проста стаяць, быцца нежывыя, а “расчэсваюць шоўкавыя косы”. 

Бомы – які самі празвінелі, а не з дапамогай кагосьці. Такія дэталі ставараюць уражанне, што лірычны герой застаецца сам-насам з прыродай, якая раптам ажывае.

Вечар – які “адхінае тонкія мярэжы” – таксама выдатны вобраз, таму што зімовымі днямі заўсёды хутка вечарэе, і адразу у чытача ўзнікае асацыяцыя з цёмным, халодным часам, у кагосьці дадаецца запах печы, ад якой вее цяплом.

2. Разгледзьце рэпрадукцыі карцін Вітольда Бялыніцкага-Бірулі «Зімовы сон» і Эдуарда Рымаровіча «Іней». Прааналізуйце іх кампазіцыю, вобразы і фарбы. Параўнайце настраёвасць мастацкіх палотнаў і вершаванага твора. Што ёсць роднаснае, блізкае ва ўспрыманні зімовага пейзажу мастакамі і паэтам? Падбярыце ў якасці эпіграфа да карцін паэтычныя радкі. Патлумачце свой выбар.

В. Бялыніцкі-Біруля. “Зімовы сон”:

На карціне мы бачым на першым плане тонкія дрэўцы, а на ўзвышшы адзінока стаіць капліца. Пры праглядзе карціны, настрой самотны і маркотны – гэтага эфекту аўтар дабіваецца з дапамогай цьмяных фарбаў. Быццам бы на карціне выяўлены люты, калі прыгожая зіма са сваімі пералівістымі ад сонца гурбамі, з вясёлым настроем закончылася, а вясна яшчэ не пачалася – і прырода вымушана спаць. Неба таксама неяркае, увогуле, уся карціна прасякнута той самая мярэжай, якую апісвае аўтар у вершы, але нягледзячы на гэта, агульнага з вершам у карціны мала. У вершы і прырода жывая, і душэўны стан лірычнага героя “квяцісты”, а на карціне прырода спіць, і, здаецца, нішто не здольнае яе разбудзіць. Эпіграфам для гэтага палатна могуць служыць радкі з верша Якуба Коласа: “Амярцвелі лозы, // Чуць галлём хістаюць. // А ў палях марозы // Ды вятры гуляюць”.

Э. Рымаровіч. “Іней”:

У зімовым пейзажы гэтай карціны адлюстравана рака з тонкім пластом лёду, вакол якой рэдкалессе. Паваленае дрэва стварае ўражанне, што гэтае месца рэальна існуе, таму што ўсё адлюстравана, як у сапраўднай прыродзе – не ідэальна. Неба, у адрозенні ад першай карціны, светлае і ўвогуле адценні фарбаў яркія, што стварае вясёлы зімовы настрой. Дрэвы пакрыты інеем, што падобна да апісання ў вершы “Расчасалі вішні // шоўкавыя косы”, і сама атмасфера карціны і верша амаль аднолькавыя. Прырода жывая, настрой цудоўны – адрозенне толькі ў тым, што на палатне Э. Рымаровіча, відавочна, вечар не “адхінае тонкія мярэжы”. У адрозненні ад карціны В. Бялыніцкага-Бірулі, на гэтым палатне яўна не выдзяляецца першы, другі план; пейзаж тут цэласны. Да яе падыходзяць радкі з верша Янкі Купалы: “На узгоры, на даліны // На кусты, на перавалы // Леглі снежныя крышталы // Ад пуціны да пуціны”.

3. Паслухайце песню «Падаюць сняжынкі...» у выкананні ансамбля «Пе сняры». Якія эмоцыі яна абуджае?

Пачатак музыкі нагадвае навагодні звон званочкаў, а атмасфера быццам бы вячэрняя, спакойная, пераднавагодняя, павейвае нейкай патаемнасцю. Калі пачынаююца словы, то тэмбр у выканаўцаў спакойны, як і сама атмасфера песні ў цэлым. Прыпеў, які выконвае не адзін спявак, а некалькі, змяняе свой тэмбр, становіцца яшчэ больш меладычным, нават урачыстым і быццам бы адносіць нас туды, у той самы зімовы вечар, пра які пяецца.