74
3. Паводле верша Алеся Ставера, Радзіма — азёрны рабінавы край. Вобразна апішыце, якім вам уяўляецца Беларускае Палессе.
Паводле верша Алеся Ставера “Радзіма – азёрны рабінавы край” Палессе ўяўляецца бясконцымі прасторамі з мноствам лясоў і сенажацей. Аўтар кажа, што сакавітыя пожні мурожныя нічым не заменіш.
4. Паразважайце, ці абавязкова, каб любіць Беларусь, трэба ў розных краях пабываць. Чаму чалавеку бывае цяжка без роднага краю?
Аўтар кажа, што каб любіць нашу краіну, трэба ў розных краях пабываць. Сэнс такога меркавання ў тым, што толькі калі пабачыш іншыя мясціны, калі разлучаешся са сваёй Радзімай, пакідаеш родны кут, разумееш, як любіш яго, як сумуеш. Параўнанне іншых мясцін з родным краем дазваляе разумець, што толькі на Беларусі ёсць Палессе, сасновыя бары, сенажаці, мноства мясцін, якіх немагчыма знайсці больш нідзе.
5. Паслухайце аўдыязапіс песні «Жураўлі на Палессе ляцяць...» на музыку Ігара Лучанка ў выкананні ансамбля «Песняры». Якія думкі абудзіла ў вас песня? Які зрокавы малюнак узнік пасля яе праслухоўвання?
Песня «Жураўлі на Палессе ляцяць...» на музыку Ігара Лучанка ў выкананні ансамбля «Песняры» вельмі шчырая, меладычная, пявучая. Моцныя, прыгоыя галасы перадаюць вялікую шчырасць і сумнасць, якія запаўняюць душу і сэрца, калі знаходзішся ўдалечы ад Беларусі. Калі слухаеш такую песню, узнікаюць думкі аб тым, у якім неверагодным краі нам пашчасціла нарадзіцца і жыць. Пасля праслухоўвання песні ўзнікае малюнак Палесся і жураўлёў, якія ляцяць у вырай.
6. Уявіце: вам трэба пазнаёміць замежных гасцей са сваёй Радзімай, і тыя папрасілі паслухаць песні пра Беларусь. Ці падыходзіць, на вашу думку, твор Ігара Лучанка і Алеся Ставера для таго, каб быць песеннай візітнай карткай Беларусі? Абгрунтуйце свой адказ.
Для людзей, якія ніколі не былі ў нашай краіне, гэтая песня найбольш падыходзіць для таго, каб пазнаёміцца з ёй. Менавіт праз гэтую песню можна адчуць прыгажосць краіны, яе багацце. Песня напоўнена шчырасцю і адкрытасцю. Менавіта такія якасці характэрны ўсім беларусам.
7. Прыгадайце вядомыя песні на словы беларускіх паэтаў. Паспрабуйце назваць іх аўтараў і выканаўцаў.
Сярод беларускіх літаратурных песень мноства напісаны на словы вялікіх беларускіх пісьменнікаў. Напрыклад, “Зорка Венера” на словы Максіма Багдановіча, “Мой родны кут” на словы Якуба Коласа.