69

Каля месяца, каля яснага...

1. Якая жыццёвая падзея згадваецца ў песні? Дзе адбываецца дзеянне?

У песні расказваецца пра першае ў жыцці хлопычыка Іванькі свята – хрэсьбіны. Хрэсьбіны заўсёды прынята было святкаваць з вялікім размахам, склікаць многа гасцей. Святкуюцца хрэсьбіны хлопчыка ў сялянскай вясковай хаце. Лічылася, што такі абрад мае асаблівае значэнне для маленькага дзіцяці – ён захішчае яго ад усяго злога і нядобрага, адводзіць бяду і няшчасце.

2. Чаго жадаюць дзіцяці запрошаныя госці?

Госці жадаюць адгуляць хрэсьбіны і даждацца вяселля хлопчыка. Разам з тым яны жадаюць яму доўгага жыцця і крэпкага здароўя.

3. Хто галоўны герой хрэсьбіннай песні? Чаму самае пачэснае месца на свяце адведзена бабулі? Вызначце ролю вобразна-выяўленчых сродкаў мовы (эпітэтаў, паўтораў, паралелізмаў, памяншальна-ласкальных слоў) у паэтызацыі свята нараджэння дзіцяці.

Галоўным героям песні з’яўляецца бабуля, якая сядзіць на куце. Бабуля была сімвалам традыцый і ведала ўсі абрады. Менавіта яна, як старэйшы член сям’і спявала хрэсьбінскія песні. Разам з тым спяваліся наражоныя і сужоныя песні. Вобразна-выяўленчыя сродкі перадаюць настрой людзей, якія сабраліся на свята, а таксама яго вялікае значэнне у жыцці маленькага чалавека. Напрыклад, Іваньку параўноўваюць з ясным месяцам. Госці, якія запрошаны ў вясковую хату, параўноўваюцца з дробнымі зоркамі вакол яго. Паўтор у вершы: любыя госці, любыя госці выказвае пашану запрошаным. Памяншальна-ласкальныя словы, напрыклад, хрэсьбінкі, падкрэсліваюць, як шануюць і берагуць такія абрады людзі.