65
1. Як узніклі народныя песні? У якія моманты чалавечага жыцця яны звычайна выконваліся?
Народныя песні ствараў народ на працягу многіх стагоддзяў. Яны перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Кожнае пакаленне дапаўняла іх сваімі шчырымі пачуццямі, перажываннямі, радасцю, шчырасцю. Народныя песні бываюць некалькіх відаў. Ёсць абрадавыя і пазаабрадавыя песні. Акрамя гэтага песні і танцы дапамагалі хадобрыць прыродных багоў. За дапамогаў тэкстаў народнай творчасці людзі прасілі дажджу, здароўя для усёй сваёй сям’і, сілы сабраць ураджай.
2. Назавіце віды абрадавых песень. Ахарактарызуйце кожны від.
Абрадавыя песні былі сямейнымі і календарнымі. Сямейныя спяваліся на святы, якія святкавалі у сям’і, напрыклад, вяселле або хрысціны. Календарныя пресвячаліся каляндарным святам.
3. Якія сродкі мастацкай выразнасці мовы найчасцей сустракаюцца ў народных песнях? Прывядзіце прыклады.
Найчасцей ў народных песнях можна сустрэць эпітэты. Ёсць эпітэты, якія можна сустрэць толькі з некаторымі пэўнымі словамі. Напрыклад: месяц ясны, поле шырокае.
Акрамя эпітэтаў часта можна сустрэць параўнанні. Напрыклад: чыстая як сляза, усхваляваная як мора.
Напоўнены беларускія народныя песні і вобразамі-сімваламі. Гэта апісанне, або абазначэнне нейкай з’явы праз сімвалам. Сімваламі у радках песнь выступаюць дрэвы, кветкі, птушкі, жывёлы. Напрыклад, размова асіны з ападаючым лістом можа сімвалізаваць размову маці з дачкой, якую выдаюць замуж. Яна сумуе за раставаннем.
Ёсць у песнях і ўвасабленні. Гэта перанесеныя жывыя істоты на прадметы і прыродныя з’явы. Можна сустрэць гіпербалы, звароты, памяншальна-ласкальныя словы.
4. Калі ёсць магчымасць, запішыце ад старэйшых адну-дзве народныя песні з вашай мясцовасці. Пра што ў іх расказваецца? Калі яны выконваліся?
Добра жаць — шырокая ніўка,
Вялікая постаць.
Добры вечар, сцюдзёная хатка —
Няродная матка.
Не пытаецца, ці змарылася,
Што спазнілася.
Ды пытаецца, ці доўга пражала,
Ці многа нажала.
Добра гнаць — шырокая ніўка,
Вялікая постаць.
Добры вечар, цёплая хатка —
Родная матка!
Не пытаецца, ці злянілася,
Ці многа нажала.
Ды пытаецца, ці змарылася,
Што спазнілася.
5. Разгадайце рэбус.
Гіпербала.