60
1. Якім паказаны ў творы шчаслівы куточак белага свету? Апішыце жыццё людзей у ім. Чым была для жыхароў краю рака Жывая Вада?
Куточак называюць шчаслівым. Людзі былі вльнымі, свабоднымі, ніхто іх не чапаў, і не скардзіў. Людзі валодалі багатай зямлёй, якая шчодра дзякавала ім багатым ураджаем. Навокал прасціраліся залёныя бяскрайнія палі. Жывую раку акружалі духмяныя кветкі, якія спускалі свае галовы да вады. Вакол ракі было мноства звяроў, жывых істот, якія радаваліся і спявалі песні.
2. Што стала з тым слаўным краем, калі яго напаткала бяда? Падмацуйце свой адказ адпаведнымі радкамі з тэксту.
У цудоўны край прышла бяда. Нешта здарылася такое, чаго не мог зразумецб чалавек. Мабыць такому шчасцю і гармоніі пазайздросціла нейкая сіла.
У тым месцы, адкуль выцякала Жывая Вада, зямля стала ўспучвацца. Хутка, як грыб, вырастала гара. А Жывая Вада пачала павольна мялець і хутка зусім згінула дзесьці ў зямлі. Гара ўсё расла. Праходзіў час, пусцела зямля, з гары сыпаўся жоўты пясок і засцілаў ураджайны грунт. Людзі збяднелі, птушкі разляцеліся. Не чутно ўжо было там вясёлых песень. Толькі арлы ды каршуны вілі свае гнёзды на высокай гары, што ўсмактала ў сябе Жывую Ваду. Бяднеў год ад году колісь багаты край. Ураджайны грунт засыпаўся пяском. Многа працавалі людзі, многа пралівалі поту, а праца іх прападала, і скупа плаціла зямля за іх работу і пакуту. Развяліся чэрві на іх агародах — некаму было зніштажаць іх, бо каршуны і ястрабы разагналі птушак.
3. Раскажыце, як людзі спрабавалі выратавацца ад галоднай смерці. Што чакала іх на гэтым шляху?
Людзі вінавацілі ва ўсім гару. Немала людзей бралі рыдлёўкі і ішлі ўгару шукаць Жывую ваду. Але нікому так і не ўдалося яе знайсці. Акрамя таго гара згубіла мноства людзеё. Яна сыпала ім на аловы каменне, каршуны выдзёўбвалі вочы, а сава спявала “вечны пакой”. Ястрабы растасквалі косці людзей, якія прыходзілі на гару ў пошуках цудоўнай ракі.
4. Чаму жыхары назвалі сваю старонку Мёртвым Полем?
Мёртвае поле таму, што усё падножжа гары было ўслана чалавечымі касцямі.
5. Прыгадайце, як ажыло Мёртвае Поле. Якія прыродныя сілы гэтаму дапамаглі? Вызначце кульмінацыйны момант у казцы.
Жывая вада не знікла. Яна цякла пад гарой і намагалася пазбавіцца такой цяжарнасці. Вада паціхеньку размывала зямлю. Людскія слёзы і гора збіраліся тысячагоддзямі і настаў той час, калі неба не змагло стрымаць іх. Яны вялізным дажджавым патокам хлынулі на зямлю. Уся пралітая вада стала збірацца ў раку і напіраць на вялікую гару, і зрушылася гара. Каменні пасыпаліся ўніз. Крумкачы, каршуны і совы намагаліся супыніць дажджавы паток, але былі не варты гэтага зрабіць.
Кульмінацыяй можна лічыць той момант, калі Жывая вада пачула, што робіцца навокал і устрахнула гару, злілася з дажджавымі ручаямі. Тады ажыло Мёртвае Поле.
6. У чым, на вашу думку, заключаецца алегарычны сэнс твора?
Алегарычны сэнс твора заключаецца ў тым, што менавіта вада, якая названа Жывая вада – сімвал жыцця. Без яе не могць існаваць ні людзі, ні зверы. ні пташкі. Знікае ўсё жывое на зямлі. Алегорыяй такой зямлі ў творы з’яўляецца Мёртвае поле.
7. Падбярыце назвы да кожнай часткі гэтай літаратурнай казкі, падрыхтуйце сціслы пераказ твора.
1) прыйшло на зямлю ліха;
2) мёртвае поле;
3) людскія пакуты;
4) ажывае Мёртвае поле.