54
Камень ля вёскі Камень
1. Як выглядае магутны ледавік паводле паэтычнага апісання? Зачытайце адпаведныя радкі з верша.
Паводле паэтычнага апісання ледавік выглядае вялікім, магутным. Аўтар называе яго прыблудай. Аб тым, што ён магутны і вялічэзны гавораць наступныя радкі:
Расшчапіў на шыі каменны аплік,
Зняў каменнай рукою валун-чаравік.
2. Што гаворыць паэт пра з’яўленне, паходжанне вялікага валуна-чаравіка каля вёскі Камень?
Аўтар расказвае, што каменні забыў сам ледавік, які ішоў здалёк. Ён нёс камяні, як раптам пачуў прыгожы спеў салаўя. Ён надаў яму жаданне пусціцца ў пляс. Пасля пляскаў прысеў ён і зняў вялізарны чаравік, ды і забыў яго. Калі ўспомніў, то вырашыў не вяртацца, бо яму было цяжка.
3. Паспрабуйце ўявіць ледавік як агромністага волата-асілка, які зняў ка меннай рукою чаравік. Намалюйце гэтага незвычайнага персанажа або прыдумайце казачную гісторыю «Як Асілак-валун ворагаў на нашай зямлі запыніў».
Як Асілак-валун ворагаў на нашай зямлі запыніў
Аднойчы ў адным краі пасяліся у густым лесе вялізны дракон. Каб пракарміцаа, ён кожны дзень выходзіў у лес на паляванне. Зусім скора ў лесе амаль не засталося дзікіх звяроў, а ўсу, што засталіся, хаваліся ад яго. Калі дракон стаў зусім галодным, азлобіўся вельмі. Вырашыў ён ісці да людзей. Прыйшоў у вялікую вёску, дыхную гарачым агнём і спаліў адразу вялікі стог сена. Налякаліся людзі, а дракон усміхнуўся і кажа:
— Нясіце людзі мне сваю скаціну, калі не хочаце, каб я вашу вёску ўсю спаліў разам з вамі.
Людзі былі вельмі напалоханыя. Яны адразу кінуліся цягнуць кароў, свіней і усю іншую дамашнюю жывёлу. Наеўся змей досыта і наказаў сялянам кожны дзень карміць яго. Прайшло два тыждні і скончылася ўся жывёла ў сяле. Людзи пачалі гараваць, думаць, што ж рабіць. Яны злякаліся, што змей пачне хапаць людзей, калі небудзе жывёлы. Вырашыў тады адзін малады хлопец ісці шукаць дапамогі ў іншых людзей. Сабраўся ён і пайшоў. Доўга-доўга ішоў ён. Раптам паказалася наперадзе гарадзішча. Паспяшаўся хлопец. Прыйшоў ён у горад, пайшоў адразу да князя і расказаў яму, што адбываецца ў іхнім сяле. Княь паслухаў хлопца і кажа:
— Дрэнныя справы вашы, так і ўвесь люд знішчыць можна, аднак войска сваё да вас накіраваць не магу, бо няма каму будзе захішчаць нас. Але кажуць, што за вялікі лесам жыве моцны валун-асілак. Вось ён табе і дапаможа.
Паслухаў яго хлопец і пайшоў. Ісці яму прыйшлося тры дні. Раптам за лесам паказалася вялічэзная гара. Падыйшоў до яе хлопец і стаў думаць, як гэтую гару абысці. Раптам яна заварушылася, і пачуў хлопец моцны рык. Ускалыхнулася гара і пабачыў юнак аграменнага, моцнага асілка. Спачатку не ведаў ён, што адказаць, потым вымавіў:
— Пане Асілак, прыйшоў я да табе за дапамогай. Выратуй нас, на цябе астанняя надзея.
Паслухаў Асілак яго расказ і кажа:
— Ну добра, дапамагу табе, раз такая справа. Пойдзем разам.
Пайшлі яны разам, прыйшлі ў вёску. Там людзі ў адчаі. Змей ўжо пачаў людзей хапаць, спаліў две хаты.
Паглядзеў на гэта ўсё Асілак і кажа:
— паказвайце, дзе жыве гэты дракон.
Паказаў яму хлопец. Асілак падыйшоў да леса і пачаў закідваць змея вялізнымі камянямі. Пасля схапіў яго за хвост ды як кіне аб зямлю. Змей не паспеў і апомніцца. Злякаўся ён, хацеў надыхнуць на асілка агнём, але каменны асілак не злякаўся. Тады спужаўся змей, і паляцеў хучэй. Больш ніколі ён у вёску не вяртаўся. Людзі дзякавалі Асілка, а ён на памяць аб гэтых падзеях пакіў у вёсцы вялічэзны камень.
4. Камяні называюць самымі старажытнымі сведкамі гісторыі. Пра што яны маглі б расказаць нам, калі б умелі гаварыць?
Камяні маглі б расказаць пра гісторыю свайго краю, пра тое, як жылі людзі многа год таму назад, як будаваліся гарадзішчы, як працавалі людзі, створваючы гаспадаркі, як вяліся войны, як верылі людзі ў багоў і чароўных істот, і многа чаго іншага.
5. Разгледзьце і прааналізуйце рэпрадукцыю карціны Эдуарда Рымаровіча «Камяні». Прачытайце радкі верша, якія, на вашу думку, сугучныя з мастацкім палатном. Якую іншую назву вы прапанавалі б для гэтай карціны?
На мой погляд карціну нагадваюць наступныя радкі:
Там, дзе скакаў ён,
прыблуднік той,
Засталіся крушні
ляжаць гарой.
Гледзячы на гэтую карціну, можна прыдуаць ёй назву “камяні на паляні”.