51

Вадзянік

1. Што, на вашу думку, магло абудзіць фантазію паэта і паўплываць на стварэнне верша пра міфічную істоту?

Мабыць у жыцці аўтара ўзніклі нейкія падзеі, якія яму было цяжка перажыць. Здаецца што ён параўноўвае сябе з тым вадзянікам. Вадзянік паўстае ў вершы сумным, згорбленым. Нібыта нешта цяжкае не дае распрануць плечы. Грудзі давіць жоўты пясок, не дае ўздыхнуць.

2. Чаму нашы продкі верылі ў існаванне істот, якія жылі ў вадаёмах (рэках, азёрах, балотах)? Чаму людзі баяліся іх?

Існавалі нейкія прыродныя з’явы, якія людзі таго часу не маглі растлумачыць. Менавіта таму яны лічылі, што а рэках і азёрах існюць нейкія істоты, якія шкодзяць людзям, ці, наадворат, дапамагаюць. Многіх істот, напрыклад, лесавіка, вадзяніка людзі баяліся таму, што вадзік мог зацягнуць чалавека на дно ракі або балота, лесавік змушваў блукаць па лесе, губляць сцежку.

3. Вызначце настрой верша (словы для даведкі: самотны, задуменны, засяроджаны, сумны, разважлівы, роспачны, стоены).

Настрой верша вельмі сумны, чытаючы радкі верша адразу ўяўляецца, як цяка і самотна вадзяніку. Ён заўсёды адзін, а навокал нікого німа, усё спіць адвечным сном.

4. Якое аблічча мае Вадзянік? Зачытайце радкі з яго апісаннем. Як тропы — эпітэты, параўнанне, метафары — дапамагаюць стварыць гэты вобраз?

Вадзянік мае выгляд старога, які змучаны і ляжыць на дне. Ён згорбляны, сівавусы. Яго твар аблытан травой, а рудзі засыпаны жоўтым пяском. Такія эпітэты дапаўняюць намаляваную аўтарам карціну, яны дазваляюць ярчэй уявіць сабе вадзяніка, яго жыццё.

5. Апішыце месца, дзе жыве ўяўны гаспадар ракі. Якія ўласцівасці набываюць у вершы асака, лаза і хвалі?

Месца, дзе жыве вадзянік – гэта глухое, топкае балота. На беразе спіць асока, лаза шуміць, быццам жаліцца на тое, што апынулася менавіта ў гэтым месцы. Водныя хвалі ціха коцяцца ўдалечыню. Аўтару здаецца, што ўсё спіць адвечным сном.