50

5. Перачытайце апісанне ночы на Ласінай гары перад святам Узвіжання. Што прыйшлося там перажыць Сямёну? Як ён атрымаў Вужыную Карону?

Сямён не раз бываў ноччу ў лесе, таму ён не злякаўся, а паушоў туды, куды сказаў яму нячысцік. Калі настала поўная, ён сустрэў многа нечысці: яго акружалі лютыя пачвары, на яго хацеў напасці вялізны мядзведзь на адніх лапах, зграя ваўкоў з вогеннымі вачыма акружала Сямёна, пагражая крывавымі пашчамі. Сустрэўся Сямён і з вялікім Волатам, які вырваўшы вялікую яліну гразіўся яму, нібы пярун.

6. Раскажыце пра змены ў жыцці лоўчага пасля сустрэчы з Вужыным Каралём. Ці стаў Сямён шчаслівейшым ад дапамогі нячысціка?

Пасля сутрыэчы з нячысцікам лоўчы стаў найслаўнейшым паляўнічым. Пра яго ішла малва па ўсёй аколіцы. Кожны раз у лесе яго чакаў вялікі чоры сабака, які паказваў, дзе можна знайсці дзіч. Лоўчы прыносіў з палявання столькі дзічы, што хапала не толькі панам аднесці, але і на продаж. Негледзячы на тое, што пра яго многа год ішла малва па ўсёй аколіцы, яго нельга назваць шчаслівым. Ён не валодаў сабой, не рабіў тое, што хацеў, не маў асабістага шчасця.

7. Прыгадайце, як паляўнічаму ўдалося вызваліцца ад палону чорных сіл.

Вызваліцца з палону нячысціка Сямён змог праз крыж, які дала яму пацалаваць Марыся. Адразу ж пасля гэтага з’явіўся і сам нячысцік то ў вобразе вужа, якога лоўчы выцяў камянем, то ў вобразе вялікага чорнага сабакі.

8. Паразважайце, якім чынам чалавек можа пераадолець неспрыяльныя жыццёвыя абставіны.

У жыцці кожнага чалавека некалі ўзнікалі неспрыяльныя абставіны. Каб пераадолець іх, трэба расрухоўваць на свае сілы, не шукаць лёгкіх шляхоў, жыць па совесці і чэсна працаваць.