40
1. Якія з міфалагічных духаў вас найбольш уразілі, зацікавілі? Чаму?
Найбольш уразіў вадзяны. Раней мне здавалася, што гэта нейкі добры дух, які жыве сабе на балоце. Аказалася, што ён зацягвае туды людзей, ператвараючы на вадзяных і русалак.
2. Што ўяўлялі сабой духі ў старажытных міфах? Апішыце, паводле міфаў, іх абліччы.
Абліччы духаў вельмі розныя. Палявік, напрыклад, прадстае суровым. мае тры вока. Лесавік быў вельмі вялікім, ростам з самыя высокія дрэвы ў лесе. Ён апранаўся ў скуры звярэй, маў доўгую бараду, белы твар. У яго былі агромныя вушы і невялікія вочкі, якія свяціліся нават днём. Лесавік маў агромныя, моцныя рукі і тоўстыя ногі. Дамавік выглядаў невялічкім сівым дзядком с доўгімі валасамі і барадой. Ён заўсёды быў апранут у белую кашулю, падпяразаную лыкам. Вадзянік – гэта стары, які маў доўгую бараду, доўгія валасы ў форме кліна, скуру бліскучага белага колеру. Паміж пальцамі вадзяніка былі перапонкі, а скуру пакрывалі водараслі ці валасы. Ногі і рукі ў яго былі вельмі доўгія. Бага Яга – старая, якая мала страшэнны выгляд, была чорная, раскудлачаная.
3. Якімі чалавечымі якасцямі былі надзелены духі? Раскажыце пра адносіны міфічных істот да людзей. Хто з духаў быў варожа настроены да іх, а хто, наадварот, спрыяў людзям?
Палявік, напрыклад, як сапраўдны гаспадар, тых, хто не баяўся працы на зямлі, шчыра ўзнагароджваў ураджаем. Для тых, хто не вельмі хацеў працаваць, прыдумваў розныя пакаранні: ператварыўшыся ў цень, ён гнаўся за сваёй ахвяраў, заганяў яе на самы сонцапёк, чы у птаемнае месца і закалыхваў да непрытомнасці.
Лесавік часта дапамагам людзям, якія згубіліся ў лесе, знайсці дарогу дадому. Тым, хто ходзіць па грыбы і ягады, паказваў грыбныя мясціны і ягадныя паляны. Разам з тым ён мог пакараць таго, хто нядбайна паводзіў сабе ў лесе – мог заставіць доўга блукаць на адным месцы, або згубіць сцежку.
Дамавік жыў у хаце і дапамагаў людзям весці гаспадарку, карміць жывёл, падтрымліваў агонь у печы, сачыў за хатнімі справамі. Мог ён і жартаваць над людзьмі – ці міску кінуць, ці паскакаць у сенцах, або па лаўках.
Вадзянік, таксама, як і Баба Яга не любіў людзей, крыўдзіў іх. Ён часта рваў рыбацкія сеткі. Тых, хто прыходзіў купацца, ён пільнаваў, і доўга цягнуў на дно, пакуль ягоная ахвяра не ўтрачвала апошнія сілы і не пускалася на дно. Пасля гэтага жанчыны ператвараліся на русалак, а мужчыны на вадзянікаў.
5. Разгледзьце ілюстрацыю Валерыя Славука, дзе намаляваны Дамавік і яго жонка Дамавуха. А якімі ўяўляеце гэтых персанажаў вы: агрэсіўнымі (варожымі) да людзей або добразычлівымі, спагадлівымі? Абгрунтуйце свае меркаванні.
Дамавік і яго жонка ўяўляюцца дабразычлівымі істотамі. Яны абараняюць дабрабыт у доме, крочаць за гаспадаркай, жывёлай. Дамавік добры, але некалі можа і нашкодзіць, налякаць жыхароў дома – ляскаць посудам, скакаць па лаўках.
Продолжение на следующей странице...