36

1. Чаму нашы продкі адухаўлялі прыроду?

Нашы продкі верылі ў тое, што ўсе прыродныя з’явы не выпадковыя, яны звязаны з Багамі. Яны верылі ў тое, што зямлю засяляюць багата духаў і багоў. Сярод іх ёсць і добрыя духі, і злыя. Людзі маглі папрасіць добрых багоў аб тым, што ім патрэбна было, а злых не шкодзіць. Напрыклад, нашы продкі пакланяліся багам, прасілі дождж, або сонца, прасілі, каб скончылася завіруха, або буран, і г.д.

2. Назавіце багоў беларускай міфалогіі. Прыгадайце, чым добрыя багі спрыялі нашым продкам.

Галоўным богам усяго жывога на зямлі лічыўся бог неба. Я міфаў ён прадстае пад разнымі імёнамі: Сварог, Стрыбог, Святавіт. У некаторых творах ён сустракаецца пад назвай Род. Ён перамог цемру і распачаў жыццё на Зямлі.

Пасля яго ўлада перейшла да яго сыноў – Ярылы, Перуна і Дажбога. Дажбог – гэта бог сонечнага света, дабра, святла, ён дае людзям здароўе, сілу, і моц. Паводле міфаў менавіта ён быў самым шчырым, самаадданым, добрым. Ён даваў влікі ўраджай людзям, спрыяў дабрабыту ў сям’і. Пярун або Грамабой з’яўляўся сімвалам моцы. Ёў уяўляўся магутным волатам са зброяй. Лічылася, што злаваць яго не трэба, бо моцнымі ўдараммі маланкі і грома ён мог пакараць любог чалавека. Ён ліў дождж на зямлю і палі, даваў людзям добры ўраджай. Ярыла або Яр лічыўся богам дабра і любові. Ён даваў моцны, здаровы род. Багінямі любві, ураджаю, вясны і света былі Купала, Цёця, Лада. Вяялікай пашанай карыстаўся Бог агню Жыжаль. Ён лічыўся ўладаром падземнага агню і кавальскай справы.

3. Якія багі, згодна з міфамі, імкнуліся шкодзіць людзям? Якімі вы іх уяўляеце?

Злоснымі Багамі лічыліся: багіня смерці Мара. Паводле міфаў, яна магла быць у розных абліццах: змяі, ваўка, нейкай страшэннай істоты. Яна магла наслаць на людзей мор, смерць, ахвяры, хваробы. Яна адрузу ўяўляецца нейкай вяліках, страшэннай істотай з жудасным тварам і злоснай ухмылкай.

Бог агню Жыжаль таксама мог прынесі людзям засуху, голад і пажары. Калі ён надоўгазатрымліваўся ў кузні, пачыналі гарэць лясы і тарфянікі, паўсюль пачыналася засуха, знікаў ураджай. Ён уяўляецца магутным, вялічэзным дзядзькам з доўгай барадой і вялікімі моцнымі рукамі.

4. Раскажыце, што апавядаюць міфы пра спрадвечную барацьбу паміж светлымі і цёмнымі сіламі. Як нашы продкі спрабавалі ўлагодзіць багоў?

У міфах сказана, что барацьба паміж цёмнымі і светлымі сіламі была заўсёды. Яны змагаліся за права валодаць ўсім светам. Асабліва жорсткай была барацьба ў рабінавую ноч, гэта ў сярэдзіне жніўня. Лічыцца, што менавіта ў гэтую ноч усе добрыя духі яднаюць свае сілы, каб даць бой цемным сілам. Усю ноч палыхае маланка, ліе дождж, трывае навальніца. Толькі пад ранак яна сціхае, і цёмныя сілы адступаюць, каб праз рок сысціся зноў у баю са светлымі сіламі. Нашы продкі верылі ў існаванне багоў, у барацьбу духаў, таму яны пакланяліся светлым сілам, прасілі ў іх дапамогі.