29

1. Як паводзілі сябе на захопленай тэрыторыі войскі хана Бату? Што пра гэта гаворыць Уладзімір Караткевіч?

Войска хана Баты паліліа вёскі і палі, пакідала пасля сябе толькі попел і клубы дыму. Яно несла смерць і жахлівую вайну, знішчаючы насельніцтва, катуючы яго. Уладзімір Караткевіч апісвае гэтыя падзеі, як быццам сама смерць няслася па замлі рускай: І была абдзёрта зямля балотнай Русі ўшчэнт. Ён расказвае аб тым, што безліч палонных цягнулі захопнікі на арканах за сваімі коньмі.

2. Якім паказвае хана аўтар? Растлумачце сцвярджэнне Юсуфі, што ў хана мозг і душа мышы.

Аўтар паказвае хана жорсткім, краважадным, захопнікам чужой зямлі, забойцай. Сцвярджэнне Юсуфі, што ў хана мозг і душа мышы гаворыць аб тым, што ў яго няма розуму і душы.

3. Перачытайце дыялог паэта Юсуфі з ханам у пачатку твора. Што гаварыў кожны з іх пра годнасць і свядомасць народа? Патлумачце думку Юсуфі, што людзі, здольныя хутка забыць сваю мову і сваю зямлю, яшчэ не нарадзіліся.

На пачатку сустрэчы Юсуфі сказаў, што наступае канецсвету таму, што ён бачыць такі злы твар хана. На гэта апошні адказаў, што ён нясе страх і смерць, і расправіцца з кожным, хто яго не пабаіцца.

Юсуфі быў цвёрда ўпэўнены ў тым, што людзей, якія так проста адмовяцца ад сваёй зямлі, забудуць традыціі свайго народа, яго родную мову, проста не існуе.

4. Чаму, на вашу думку, хан Бату дазваляў паэту Юсуфі пэўныя вольнасці? Растлумачце словы Уладзіміра Караткевіча: Юсуфі... не баяўся нічога, акрамя знікнення свайго дару.

Хан Бату дазваляў паэту Юсуфі размаўляць з ім так, таму, што адчуваў, што ў яго няма страху, што ён размаўляе з ім на раўных. У яго словах адчувалася моц і вялікая сіла праўды.

Словы Юсуфі можно разумець як словы сына свайг народа, сапраўднага патрыёта. Яго найвялікшым страхам было знішчэнне яго народа, яго гістроі.